Грамадства

Два гады «хіміі» за два кароткія словы. У Рагачове судзілі 33-гадовага кіроўцу

22 снежня ў судзе Рагачоўскага раёна судзілі 33-гадовага мясцовага жыхара Аляксандра Кандорскага. Ён працуе кіроўцам-экспедытарам у прыватнай фірме, мае двух дзяцей і вельмі добрыя характарыстыкі. Але, нягледзячы на гэта, атрымаў два гады «хіміі».

Крымінальная справа была распачатая ў мінулым годзе. Пад відэа пра разгон мірнай акцыі, якое размясціла ў сваім пасце ў «Аднакласніках» Вольга Карач, Аляксандр напісаў кароткі негатыўны каментар «на кол». Негатыўны каментар быў пад тым пастом далёка не адзіны, усяго іх набралася 1870. Але даішнік з Ганцавіч Ігар Вольніч вырашыў звярнуць увагу менавіта на гэты.

Гэты эпізод з удзелам Ігара Вольніча выклікаў абурэнне і эмоцыі ў многіх людзей

Вольніча, за «абразы» якога судзілі людзей і раней, падчас суда апыталі па скайпе. Ён сцвярджаў, што каментар Кандорскага прычыніў яму такія «крыўду, сорам, горыч, абурэнне», што давялося нават звярнуцца па дапамогу да псіхолага. У якасці маральнай кампенсацыі Вольніч запатрабаваў 1500 рублёў.

У ходзе следства каментар адправілі на лінгвістычную экспертызу, якая канстатавала, што ў ім «няма элементаў агрэсіі і закліку да гвалту». Але дзяржабвінаваўца палічыў, што ў адносінах да Вольніча здзейснілі злачынства, «выяўленае ва ўзбуджэнні палітычнай варожасці»

У выніку Аляксандра Кандорскага прызналі вінаватым у здзяйсненні злачынства па арт. 369 «Абраза прадстаўніка ўлады» і прысудзілі да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Прысуд вынесла суддзя Ірына Прадун, прозвішча дзяржаўнага абвінаваўцы — Папоў.

Жыхара Віцебска асудзілі за абразу даішніка на старонцы Вольгі Карач

За абразу даішніка з вядомага фота жыхару Жлобіна далі тры гады хатняй хіміі

Каментары

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Суддзю Брысіну, якая прысудзіла Паўлу Белавусу 13 гадоў калоніі, адправілі на пенсію і выдалі знак «За адданасць правасуддзю»4

Украіна знішчыла чатыры расійскія суперсучасныя самалёты Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску20

Офіс Беларускага пашпартнага цэнтра ў Вільні зачыняецца, праца працягнецца без офіса36

Псіхалогія суперагента: як адна з самых паспяховых аперацый КГБ закончылася найбольшым правалам17

У Разані пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод5

Пачобут зноў плануе прыехаць у Беларусь8

У буйных гарадах пачалі падаць цэны на кватэры. Што адбываецца?10

«Я б на хаду выскачыла». Па Мінску ездзіла машына са змяёй на капоце5

Трамп патлумачыў, чаму не называе Пуціна дыктатарам9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць