Свет

У Саудаўскай Аравіі правялі самае масавае пакаранне смерцю за ўсю гісторыю гэтай дзяржавы

У Саудаўскай Аравіі ў суботу правялі масавае пакаранне смерцю, падчас якога быў абезгалоўлены 81 чалавек. Пра гэта паведаміла агентцтва Associated Press.

Пакаранне стала самым масавым у сучаснай гісторыі Саудаўскай Аравіі. Усе пакараныя былі прызнаныя вінаватымі ў забойствах і удзеле ў тэрарыстычных арганізацыях «Аль-Каіда» і ІДІЛ, а таксама ў дапамозе еменскім паўстанцам з руху хусітаў.

«Каралеўства працягне сваю строгую і непахісную палітыку ў дачыненні да тэрарызму і экстрэмісцкіх арганізацый, якія пагражаюць стабільнасці ўсяго свету», — гаворыцца ў заяве ўладаў Саудаўскай Аравіі з гэтай нагоды.

Раней, у 1980 годзе, улады пакаралі смерцю 63 баевікоў, якія захапілі закладнікаў у найбуйнейшай мячэці горада Мекі ў 1979 годзе.

Апошняе масавае пакаранне смерцю ў каралеўстве было здзейснена ў студзені 2016 года, калі былі абезгалоўленыя 47 чалавек.

Каментары

Цяпер чытаюць

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса з брытанскім пашпартам збілі сілавікі ў расійскіх Есентуках, куды ён прыехаў на пахаванне бабулі14

У Варшаве п'яная беларуска ехала з чатырохгадовым дзіцём на электрасамакаце і трапіла ў бальніцу2

Мінскі «Пеленг» праз вялікі попыт на оптыку будуе новы корпус5

Трамп стаў першым за 100 гадоў дзейным прэзідэнтам ЗША, чый партрэт з'явіўся на манеце10

Мінскі школьнік забаўляўся, кідаючы на галовы дзецям пакеты з вадой10

У брэсцкім парку паставілі «цёплую лавачку» як на могілках ФОТАФАКТ9

У вёсцы на Гродзеншчыне можна купіць палову вуліцы за 315 рублёў3

Памёр Андрэй Салаўянаў4

«Выключылася святло — і ўсё адбылося». Новыя сведчанні пра смерць Андрэя Паднябеннага ў калоніі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць