«Тур» уступіў у батальён Кастуся Каліноўскага. Ён быў намеснікам камандзіра групы, калі яго атрад патрапіў у засаду.

Паведамляецца, што ён загінуў, прыкрываючы адыход сваіх паплечнікаў.
Хлопец стаяў ля вытокаў беларускага дабраахвотніцкага руху ва Украіне.
Як даведалася Радыё Свабода, «Тур» ваяваў на баку Украіны з 2014 года, уваходзіў у Тактычную групу «Беларусь». Яго сапраўднае імя Аляксей Скобля, яму быў 31 год, родам з Мінску. Пасля нападу Расеі на Украіну беларус служыў у элітным украінскім атрадзе, выконваў складаныя і сакрэтныя заданні.
Ён расказваў, што трапіць добраахвотнікам на Данбас было не цяжка. Прыходзіш у мабілізацыйны цэнтр, праходзіш навучанне, і цябе размяркоўваюць у батальён. З патрабаванняў было — быць паўнагадовым і здаровым.
Некалькі гадоў таму «Тур» удзельнічаў у баі пад Белакаменкай на Данбасе.
«Мы дакладна разумелі, што не выжывем». Беларускі добраахвотнік Дзяніс «Кіт» расказаў пра пекла пад Бучай
Цяпер чытаюць
«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам
Каментары