Аляксандру Івуліну пакінулі прысуд без зменаў — два гады калоніі
Мінскі гарадскі суд разгледзеў апеляцыйную скаргу журналіста, блогера і футбаліста «Крумкачоў» Аляксандра Івуліна. Суддзя Мінгарсуда Святлана Чарапанава пастанавіла пакінуць прысуд у сіле. Хутка палітвязня этапуюць у калонію, паведамляе «Новы час».

19 студзеня Аляксандру Івуліну прысудзілі два гады калоніі.
Яго прызналі вінаватым у «арганізацыі і актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», паведамляюць праваабаронцы.
Івуліна затрымалі 3 чэрвеня 2021 года і першапачаткова асудзілі на 30 сутак, пасля адбыцця адміністрацыйнага арышту яго перавялі ў СІЗА на Валадарскага.
Каментары