Свет

Расія застаецца без літыю. Гэта можа падарваць шэраг ключавых галін яе эканомікі, у тым ліку атамную энергетыку

Чылі і Аргенціна спынілі адгрузку літыевай сыравіны для расійскіх прадпрыемстваў. Спыненне паставак можа мець для Расіі адчувальныя балючыя наступствы, патэнцыйна здольныя падарваць шэраг ключавых галін прамысловасці, дзе Расія займае заўважныя месцы, піша «РИА Новости».

Высокатэхналагічная вытворчасць акумулятараў на аснове літый-іённай тэхналогіі для гібрыдных і электрычных аўтамабіляў Mercedes-Benz у Германіі. Фота: Jens Meyer / AP

Чаму так адбылося?

З канца лютага заходнія краіны ўвялі некалькі пакетаў санкцый супраць Расіі. Аргенціна і Чылі санкцыі не ўводзілі, аднак заходнія абмежаванні закранулі расійскія фінансавыя і транспартныя кампаніі, а таксама маршруты для транспарціроўкі, што прывяло да перапынку ў пастаўках. У канцы сакавіка газета Washington Post паведаміла, што ЗША разглядаюць магчымасць увядзення другасных санкцый да іншых краін за «ўзаемадзеянне з бакамі расійскай эканомікі». Па словах адной з крыніц выдання, санкцыі будуць накіраваныя на тое, каб «зрабіць Расію «радыеактыўнай» і для неамерыканскіх і нееўрапейскіх прадпрыемстваў», паведамляе «РБК».

Чаму літый важны?

Літый, яго злучэнні і сплавы крытычна неабходныя для тэхналагічнага развіцця шматлікіх галін — аўтапрама, авіябудавання, металургіі, мікраэлектронікі, хіміі і іншых. Літый найбольш важны пры вытворчасці акумулятарных батарэй вялікай ёмістасці. Малавядомай вобласцю прымянення літыю з'яўляецца фармакалогія. Гэты метал выкарыстоўваецца для вытворчасці псіхатропных прэпаратаў.

Запатрабаваны ён і ў цяжкай прамысловасці. Літый патрэбны для выплаўлення і легіравання алюмінію, павышэння пластычнасці, трываласці і аднаўлення металаў.

Пры гэтым ключавая для Расіі галіна, дзе без згаданага металу ніяк не абысціся, — гэта ядзерная энергетыка. Літый — адзіная даступная крыніца атрымання трыцію, таксама ён ужываецца пры вырабе стрыжняў, што рэгулююць сістэму абароны рэактара.

Расія крытычна залежная ад імпарту літыевай сыравіны.

У 2019 годзе аб'ём закупак гэтага металу склаў больш за 61 тону, з якіх 41 тона — з Чылі, 14 тон — імпарт з Аргенціны. На трэцім месцы сярод пастаўшчыкоў значыцца Кітай са сціплым паказчыкам у шэсць тон.

Як піша дзяржаўнае агентва, спыненне паставак літыю здольнае не толькі абцяжарыць пашырэнне расійскай прысутнасці на сусветным атамным рынку, але і — у сярэднетэрміновай перспектыве — паставіць пад пытанне надзейнасць працы атамных рэактараў унутры самой Расіі.

Дзе ёсць літый?

Сукупныя сусветныя запасы літыю ледзь перавышаюць пяцьдзясят мільёнаў тон. З іх дзесяць знаходзяцца ў Аргенціне, дзевяць у Балівіі, восем з паловай у Чылі, у Кітаі ‒ каля семі мільёнаў тон, у ЗША ‒ шэсць з паловай, у Аўстраліі ‒ пяць мільёнаў тон.

«Калі прыбраць з пералічанага спісу недружалюбныя нам краіны і дадаць Аргенціну з Чылі, то нескладана ўбачыць, што нас паказальна заганяюць у рэсурсны капкан, і шляхоў выхаду з яго не так ужо шмат», — піша РИА Новости.

У Расіі ёсць уласны літый, і ў дастатковай колькасці, але яна яго не распрацоўвала. Дакладныя прычыны гэтага не называюцца. Можна меркаваць, што гэта было эканамічна немэтазгодна.

Адзіны рэалізаваны праект значыцца за «Газпрамам», які на пачатку лютага бягучага года заключыў пагадненне з Іркуцкай нафтавай кампаніяй на здабычу літыю ў межах Кавыкцінскага газакандэнсатнага радовішча. Натуральна, за такі кароткі тэрмін практычныя работы нават не пачыналіся.

Паводле «РИА Новости», Мінпрамгандль ацэньвае бягучую сітуацыю з літыем як «гіганцкую праблему». Адзіны канал паставак, што пакуль працуе, — Балівія. Але, як піша агенцтва, пры спыненні паставак з дзвюх краін Лацінскай Амерыкі «лагічна рыхтавацца да наступлення складаных часоў».

Становішча з пастаўкамі літыю ў Расію завісла ў кропцы нявызначанасці, канстатуе «РИА Новости».

Каментары

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне10

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскае «Дынама» стала дзевяціразовым чэмпіёнам Беларусі па футболе

Беларусы Гданьска хочуць прыбраць партрэт Пратасевіча з плаката каля Еўрапейскага цэнтра Салідарнасці3

У Беларусі зменшылася колькасць «злачынстваў экстрэмісцкай скіраванасці» — Следчы камітэт3

Лукашэнка прыляцеў у Ісламабад. Горад з усіх бакоў акружаны пратэстоўцамі19

У чатырох дамах Мінска ўвялі каранцін. Што такое?

Генпракуратура абяцае не караць аўтара роліка ў тыктоку, калі «экстрэмісцкі» рэсурс выкарыстае гэта відэа2

Кітайцы вырабілі рэальны самалёт-невідзімку. Гэта можа мець наступствы для балансу сілаў15

Міхаіл Гуцэрыеў пацвердзіў нацыяналізацыю «Слаўкалія» і сказаў пра «завісанне» сваіх паўмільярда даляраў3

Тур патлумачыў, што Лукашэнка меў на ўвазе, кажучы пра прызначэнне дырэктараў у прыватныя кампаніі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне10

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне

Галоўнае
Усе навіны →