Вайна

Жонкі абаронцаў Марыупаля падазраюць, што камандзіра марпехаў завербавалі расіяне

Трэці месяц працягваецца абарона Марыупаля. Стрыжань яе — полк «Азоў», які расійская прапаганда называе «нацыстамі» і «злачынным фармаваннем». Каханыя жанчыны азоўцаў вераць, што змогуць выратаваць іх ад смерці. Для гэтага яны ездзяць па ўсім свеце і спрабуюць дамовіцца пра бяспечную эвакуацыю ўкраінскіх вайскоўцаў з тэрыторыі завода «Азоўсталь». The Telegraph распытаў іх пра тое, што адбываецца на «Азоўсталі» і што вядома пра сітуацыю ў Марыупалі.

Фота, злева направа: Юлія Федасюк, жонка Арсенія Федасюка; Ганна Навуменка, нявеста Змітра Данілава; Кацярына Пракапенка, жонка Дзяніса Пракапенкі; Вольга Андрыянава, жонка Сяргея Пятрэнкі

Што цяпер з абаронцамі ўкраінскай цвярдыні на Азоўскім моры?

«Я размаўляла з Дзімам учора ўвечары», — кажа Ганна Навуменка, 25-гадовая нявеста Змітра Данілава. «Ён напісаў, што ў іх засталося трохі рысу, і яны паспрабавалі змалоць яго на муку, знайшлі старую кавамолку».

«Я гаварыла з мужам учора ўвечары, — кажа Кацярына Пракапенка, жонка камандзіра «Азова» Дзяніса Пракапенкі. — Ён сказаў, што еў толькі адзін раз і выпіў адну шклянку тэхнічнай вады. У іх скончыліся прадукты, скончылася вада. Ён знясілены. Гаворыць вельмі марудна».

31-гадовая Вольга Андрыянава рэдка размаўляе са сваім мужам, 26-гадовым Сяргеем. «Ён паранены, і сказаў мне, што ў іх скончыліся лекі. Хлопцы паміраюць, бо не маюць належнай медыцынскай дапамогі. Раны пачынаюць гніць. Сяргею пашанцавала. Зачапіла ногі, але медык змог іх выратаваць. Ампутаваць, дзякуй богу, не прыйшлося».

Абязбольваючых няма. «Яны проста ляжаць, сцяўшы зубы. Вось так і трымаюцца».

Што стала расчараваннем для абаронцаў?

«Азоў» быў гатовы да акружэння, але спадзяваўся, што ўкраінскія ўзброеныя сілы ў гарадах, блізкіх да Марыупаля, выстаяць. Гэтага не адбылося, — кажа кажа Юлія Федасюк, чый 29-гадовы муж Арсеній Федасюк з'яўляецца сяржантам «Азова». — Расійская армія здолела захапіць гарады вакол Марыупаля».

Яна мяркуе, што камандзір 36-й брыгады марской пяхоты Украіны ў Марыупалі Уладзімір Баранюк «меў цесныя кантакты з расіянамі». Першапачаткова паведамлялася, што Баранюк у красавіку ўзначаліў дзёрзкую спробу прарваць аблогу, але, кажа Юлія, насамрэч, «ён аказаўся здраднікам і здаўся расейцам у палон, хоць у марпехаў яшчэ была зброя, каб ваяваць».

Чаму абаронцы Марыупаля не здаюцца ў палон?

«Усіх азоўцаў, якія за апошнія восем гадоў здаваліся ў палон, катавалі і забівалі. Месяц таму адзін салдат трапіў у палон. «Расіяне знялі з ім прапагандысцкія відэаролікі, а потым катавалі і забілі, сфатаграфавалі цела і адправілі маці. Таму ўвесь свет павінен разумець, што палон для палка «Азоў» — не выхад».

Чаму не ўдаецца зрабіць эвакуацыйны калідор?

На гэтым тыдні жанчыны размаўлялі з Папам Францішкам, спадзеючыся на яго дапамогу. «Ён сказаў, што хоча падрыхтаваць [гуманітарны] калідор для «Азоўсталі», але Пуцін не хоча адпускаць [салдатаў]», — кажа Юлія.

Цяпер яны хочуць наведаць Брытанію, каб папрасіць дапамогі ў Борыса Джонсана, але яшчэ не атрымалі візы. Галоўныя спадзевы яны ўскладаюць на пасрэдніцтва Турцыі або Кітая.

Як трымаюцца жанчыны і што дае ім сілы?

«Калі ў мяне сілы сканчаюцца, я думаю пра іх і як яны там, — кажа Ганна. — Я ведаю, што мне патрэбныя сілы, каб зрабіць усё магчымае, каб яны маглі выйсці».

«Уся краіна будзе наша, незалежная, нават Крым, нават Данбас! Гэта можна зрабіць як за год, так і за 10 гадоў, мы гатовыя змагацца ўсё жыццё», — кажа Юлія.

«Я кожны раз развітваюся са сваім мужам, нібы гэты раз апошні», — кажа яна ў той жа час.

Каментары

На сустрэчы Снапкова з бізнэсам адзін з запрошаных заклікаў зняць відэазварот «Надо!» Як адрэагавалі астатнія?12

На сустрэчы Снапкова з бізнэсам адзін з запрошаных заклікаў зняць відэазварот «Надо!» Як адрэагавалі астатнія?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія навукоўцы незвычайным чынам праверылі ўзрост невядомага раней цудатворнага абраза2

Палітвязня Аляксандра Арановіча будуць судзіць па новай крымінальнай справе. З ім няма сувязі амаль 5 месяцаў

Адпусцілі дадому 6 чалавек. Што вядома пра пацярпелых у ДТЗ з маршруткай пад Барысавам

Іран рыхтуе магутную атаку на Ізраіль з удзелам арміі12

Упершыню ля Чырвонага касцёла ў Мінску не было знічоў і малітваў1

Першая беларуская касмічная турыстка Марына Васілеўская прадае свой айфон33

Санду ўпэўнена перамагае ў другім туры выбараў у Малдове32

Хто лепшы для Беларусі — Трамп ці Харыс? Парадаксальная думка Шрайбмана14

Допіс беларускі-псіхолага пра сэкс з грузінам-Апалонам выклікаў міжгендарную сварку32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На сустрэчы Снапкова з бізнэсам адзін з запрошаных заклікаў зняць відэазварот «Надо!» Як адрэагавалі астатнія?12

На сустрэчы Снапкова з бізнэсам адзін з запрошаных заклікаў зняць відэазварот «Надо!» Як адрэагавалі астатнія?

Галоўнае
Усе навіны →