Грамадства

«Здаецца, і касманаўта збіраюцца высылаць у космас, а без старасвецкіх студняў быў бы апакаліпсіс»

Калі ўважліва чытаць раёнкі, то паміж радкамі часам можна даведацца і кавалачак праўды, піша ў Фэйсбуку журналіст Дзмітрый Гурневіч, які сам рэгулярна сочыць за навінамі са сваёй малой радзімы.

Фота ілюстрацыйнае

Стаўпецкая газета «Прамень» апісвае праблему з вадой ў вёсцы Залужжа (9 км ад райцэнтра). Ужо 5 год у жыхароў праблемы з вадой. Яе проста няма.

У людзей ёсць пральныя машыны, але пранне яны робяць уручную. Каб зліць з унітазу, яны ходзяць з вёдрамі да тых, у каго ёсць калодзеж. І носяць так па вёсцы тую ваду вёдрамі, некаторыя ў павярховыя дамы. Тое самае, каб памыцца. Тыя, у каго ёсць машына, ездзяць мыцца да сваякоў у Стоўбцы. І так ужо некалькі год.

Слова мясцовым жыхарам: «Сеткі часткова былі замененыя ў 90-х гадах. Тады пытанні з рамонтам вырашаліся на працягу дня. І за вежай сачыў прызначаны работнік. Цяпер цечаў няма, але і вады няма».

Вось вы толькі ўявіце. Беларусам гадамі даказваюць, як страшна жылося ў 90-я, а тады, выяўляецца, і напор вады быў у вежы, і спецыяльны рабочы, які за ўсім сачыў. Галоўнае — была вада.

А цяпер здаецца, і касманаўта збіраюцца высылаць у космас, але каб не было ў Залужжы студняў, якія капалі пасля вайны, дык быў бы апакаліпсіс.

Адразу вяскоўцам у водаканале тлумачылі: закончыцца сезон паліву агародаў — і вада «вернецца» ў краны. Аднак сёлета вады няма са студзеня. Па нумары 115 у іх перасталі браць заяўкі.

Ну і, напрыканцы, гісторыя пра жыхара Мінскага раёна, які прыехаў у Стоўбцы і накраў знічоў на могілках на 200 рублёў. Мужчына кажа, што доўга не можа знайсці працу і вырашыў зарабіць хоць так. Супраць яго завялі крыміналку.

У той жа час топ-навіна ў раёнцы: «Пусть Моравецкий осознает эту драму». Поляки шокированы счетами за газ и готовы протестовать».

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года2

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяржваенпрам прэзентаваў пажарны комплекс на гусенічным ходзе на аснове савецкай баявой машыны1

Цяжарная беларуска выйшла ў Гданьску на адзіночны пікет супраць доўгай выдачы ДНЖ. Яна чакае ўжо больш за 470 дзён19

За калецтва 17‑гадовай дзяўчыны, на якую скінулі снег з даху Dana Mall, будуць судзіць дырэктара гандлёвага цэнтра2

Згарэў найстарэйшы крыты прадуктовы рынак Парыжа2

Сёлетняя лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру раней займалася і беларускім пытаннем — яна асуджала рэпрэсіі пасля Плошчы 2010‑га4

Гэты пад'езд у Мінску назвалі ўзорным5

У махляроў новая схема ад імя клапатлівых суседзяў. Замануха — надзейная1

Пуцін дасць указанне не біць па Украіне толькі ў дзень выбараў14

У Гомелі вынеслі прысуд 17‑гадоваму хлопцу, які забіў аднагрупніка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года2

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць