Колькасць ахвяраў ракетнага ўдару па Краменчугу вырасла да 18 чалавек
Колькасць ахвяр ракетнага ўдару па гандлёвым цэнтры ў Краменчугу за ноч узрасла да 18 чалавек. Пра гэта паведаміў кіраўнік Палтаўскай абласной вайсковай адміністрацыі Дзмітрый Лунін.

Ён адзначыў, што на месцы разбуранага ГЗЦ працягваюць працаваць ратавальнікі.
«18 загінулых… шчырыя спачуванні родным і блізкім. Ратавальнікі працягваюць працаваць», — гаворыцца ў паведамленні.
У выніку ўдару 59 чалавек пацярпелі. 25 шпіталізавалі, адзін з іх памёр у бальніцы.
Па стане на раніцу, 28 чэрвеня пошукава-ратавальныя работы працягваюцца, ажыццяўляецца разборка пашкоджаных будаўнічых канструкцый з дапамогай цяжкай інжынернай тэхнікі і сродкаў малой механізацыі.
Да работ ад ДСНС прыцягнутыя 440 чалавек, у тым ліку 14 псіхолагаў і 70 адзінак тэхнікі.
Каментары