Жыхару Пінска далі два гады калоніі за здымку расійскага самалёта
У Брэсцкім абласным судзе вынеслі прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да 23-гадовага жыхара Пінска Канстанціна Байсарава. У віну яму ставілася тое, што 27 лютага 2022 года даслаў у телеграм-бот відэа вайсковага самалёта, піша «Вясна».

Дзеянні Байсарава кваліфікавалі па ч. 1 арт. 361-4 КК РБ (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Суд над Канстанцінам праходзіў 14 і 28 чэрвеня. Прычым пасяджэнне 14 чэрвеня праходзіла (паў)таемна: на табло ў будынку суда яно не было пазначана.
Скончыўся працэс 1 ліпеня вынясеннем прысуду: 2 гады калоніі агульнага рэжыму. Суддзя пастанавіў узяць Байсарава пад варту ў зале суда.
Суддзёй быў Андрэй Лешчанка, пракурорам Аляксей Ярошык.
-
Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю
-
Юліяна Шаметавец з «Кіберпартызанаў» стала маці — расказвае пра дэкрэтны адпачынак у ЗША і тое, ці сапраўды можна сумяшчаць працу з мацярынствам
-
Каверын выбачыўся за прапанову эратычнай фотасесіі для Ціханоўскай
Каментары