Эканоміка

Нешта адбываецца са Статусбанкам. Туды перабягае менеджмент з памерлага Абсалютбанка

Як стала вядома «Нашай Ніве», у бізнэс-колах абмяркоўваюць меркаваны продаж Статусбанка набліжанаму да Аляксандра Лукашэнкі бізнэсмену Мікалаю Вераб'ю. Аб жаданні папярэдніх уласнікаў пазбавіцца няпрофільнага актыву было вядома даўно. Мяркуецца, што Верабей ужо стаў бенефіцыярам, галоўны ўскосны доказ — масавае перабяганне менеджараў падсанкцыйнага і памерлага Абсалютбанка ў Статусбанк. Ці валодае Варабей Статусбанкам наўпрост, ці праз «Фунта» — невядома. Нядаўна ўказам Лукашэнкі банкам дазволілі не раскрываць інфармацыі аб складзе акцыянераў. 

Абсалютбанк Вераб'я трапіў пад амерыканскія санкцыі 9 жніўня 2021 года, роўна праз год пасля сфальсіфікаваных выбараў. Інсайдары сцвярджаюць, што праз Абсалютбанк хадзілі мутныя грошы, заробленыя на кантрабандзе і схематозах. Сярод кліентаў быў і Віктар Медзвядчук

Пасля ўвядзення санкцый з банка вынеслі дзве трэці сродкаў, а сам ён перастаў абслугоўвацца карэспандуючымі банкамі і неўзабаве памёр. Цяпер рэшткі банка пераўтварыліся ў нябанкаўскую крэдытна-фінансавую арганізацыю «ОптыКурс». 

Але, як вядома «Нашай Ніве», бізнэсмен Верабей знайшоў новы банк для правядзення сваіх аперацый. У банкірскіх колах папулярная чутка пра тое, што нядаўна ён стаў бенефіцыярам Статусбанка (па іншай версіі, угода вось-вось адбудзецца).

Дэталі ўгоды невядомыя, выказваецца здагадка, што Верабей заходзіць туды праз «Фунта» — намінальнага, але не рэальнага бенефіцыяра, які ў рэальнасці падкантрольны Вераб'ю. Менавіта такую версію «Нашай Ніве» агучылі абазнаныя крыніцы з банкаўскіх колаў. У пацверджанне словаў указваецца на тое, што менеджарскія кадры былога Абсалютбанка масава пераводзяцца ў Статусбанк. 

Пра Статусбанк вядома тое, што ён належаў уласнікам «Еўраопта», але апошнія гады яны неаднаразова дэкларавалі намер пазбавіцца няпрофільнага актыву і вялі перамовы з рознымі патэнцыйнымі купцамі, сярод якіх быў і Мікалай Верабей. 

Мікалай Верабей — адна з цэнтральных фігур буйнога лукашэнкаўскага бізнэсу з доступам да закрытага для іншых бізнэсменаў нафтавага сектару, удзельнік трыумвірату, у які ўваходзяць таксама Аляксей Алексін і Аляксандр Зайцаў. 

Лічыцца, што Верабей адзін з прадстаўнікоў гэтак званых «бізнэсменаў удачы», якія абавязаныя сваім поспехам ільготам і прэферэнцыям з боку Аляксандра Лукашэнкі.

Верабей трапіў пад санкцыі ЗША і ЕС, пасля чаго пачаў перапісваць долі сваіх бізнэсаў на топ-менеджараў. 

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў33

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Усе навіны →
Усе навіны

У ціхі квартал у цэнтры Мінска прыдуць перамены. Там будзе вялізны сквер, цэнтр сучаснага мастацтва і паркінг4

Дальнабойшчык спытаў у дзяўчын, чаму яны не хочуць адносін з дальнабойшчыкамі — і панеслася11

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце8

Першы крок да БНР: 108 гадоў таму была абвешчана Першая Устаўная грамата6

Сёння на Алімпіядзе апошні шанец беларусаў1

Адзін са сцэнарыяў Пентагона прадугледжвае ліквідацыю аяталы Хаменеі і яго сына1

Беларускія літаратары сёння ў Дзень роднай мовы правядуць дыктоўкі2

«Узяць лахі пад пахі». А што такое лахі?7

На востраве сярод горнага возера на Балканах масава гінуць самкі чарапах. Прычына аказалася нечаканай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў33

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць