Грамадства1313

Лукашэнка — Захаду: «Дэнацыфікацыя» — гэта толькі філасофія. Проста не трэба было смяяцца з Пуціна 

Лукашэнка ў інтэрв'ю, дадзеным агенцтву France Press, выказаўся пра праблему вайны ва Украіне цалкам у стылі, зададзеным расійскай дзяржаўнай прапагандай. Маўляў, гэтую вайну вядзе не Украіна з Расіяй, а «калектыўны Захад» з Расіяй, таму на ім і ляжыць уся віна. Расія ж ніякі не агрэсар, а ахвяра. 

Паводле Лукашэнкі, Украіна можа спыніць вайну, сеўшы за стол перамоваў і даўшы гарантыі, што яны ніколі не будуць пагражаць Расіі і не будуць мець на сваёй тэрыторыі зброю, якую Расія палічыць пагрозлівай для сябе.

Але ж ніхто, маўляў, не дасць Расіі гарантый бяспекі, бо Украіна не самастойная, за ёй ЗША і НАТА: «Вам, натаўцам і амерыканцам, патрэбная была вайна, і вы рабілі ўсё да дробязяў, каб гэтую сітуацыю стварыць, каб падштурхнуць да гэтага».

У той жа час Лукашэнка пагардліва махнуў рукой на тэрмін «дэнацыфікацыя», пад знакам якога Расія пачынала вайну. Ён фактычна прызнаў яго штучнасць і прыцягнутасць за вушы, сказаўшы, што ўсё гэта — проста «філасофія». 

Праблемы ж Херсона, Данецка і Луганска, на думку Лукашэнкі, ужо «не абмяркоўваюцца». Трэба думаць, ён лічыць, што Украіна павінна іх прызнаць расійскімі, бо «там жывуць рускія людзі, якіх гнабілі». Усе яго далейшыя разважанні ў гэтым кірунку цалкам укладаліся ў традыцыйнае рэчышча расійскай прапаганды — пра нібыта забарону рускай мовы ва Украіне і да таго падобныя ні на чым не заснаваныя прыдумкі.

У якасці процілеглага, пазітыўнага падыходу Лукашэнка прывёў палітыку беларускай дзяржавы адносна мясцовых палякаў, якія нібыта пад яго ўладай жывуць у радасці і шчасці. Пра поўную ліквідацыю польскіх школ і зняволенне польскіх дзеячаў накшталт Анжалікі Борыс і Анджэя Пачобута ён, натуральна, прамаўчаў. 

Урэшце ў найлепшых традыцыях сённяшняй рэпрэсіўнай сістэмы, якая пачкамі выносіць прысуды за «дыфамацыю», якая разумеецца вельмі спецыфічна, Лукашэнка звярнуўся да тэматыкі нібыта «абразы ўладаў» з боку заходніх СМІ. Відаць, што ў яго вачах любая крытыка ўлады — смяротны грэх. Маўляў, мы дык ніколі нікога не абражаем, нават калі Байдэн упаў на трапе самалёта, а вось заходнікі медыя «дэманізуюць» Пуціна, усяляк з яго нібыта здзекуючыся. Маўляў, можа гэта і не прычына для «аперацыі», але «нядобры фон».

Варта адзначыць, што сцвярджэнне пра тое, што нібыта беларускія і расійскія прапагандысцкія СМІ паважліва ставяцца да заходніх лідараў, зусім не адпавядае рэчаіснасці. Іх асмейванню, прытым часта на высмактаных з пальца падставах, прысвечана звычайна зусім нямала эфірнага часу, і гэта пачалося не сёння.

У той жа час на заўвагу журналіста пра тое, што Пуцін не хавае таго, што хоча стварыць славянскую дзяржаву,

Лукашэнка нечакана, нават не даўшы журналісту дагаварыць, запярэчыў, што пра аб'яднанне славян марыць зусім не Пуцін, а ён, Лукашэнка.

Прытым згадаў у гэтым кантэксце не толькі ўсходнеславянскія народы, але і палякаў, славакаў, балгараў, якіх ён таксама хацеў бы «аб'яднаць». Пуцінская ж канцэпцыя «рускага свету» нібыта іншая.

Каментары13

  • Трыбунал
    21.07.2022
    Пуцiнскi саўдзельнiк i развязывальшчык вайны нумар 2.
  • Серж
    21.07.2022
    Проста няёмка за Франс Прэс. Які сэнс у гэтым інтэрвью? Што цікавага яны разлічвалі ад яго пачуць? 
  • Шпак
    21.07.2022
    Ага, філязофія ! Ва Ўкраіне загінула 30 тыс. маладых расейцаў, гэта, трэба думаць, працяг той філязофіі, але яны не сьмяяліся з Пуціна... Вось такі во ейны кошт... Ці не занадта дорага абыходзіцца Расеі "філёзаф" Пуцін ? Уявіце сабе, калі б "філёзаф" у свой час проста застрэліўся, ці зусім не нарадзіўся б - гэта выратавала б жыцьцё 30 тыс. расейскіх хлапцоў ! Ну, гэта я таксама філязофствую....

Цяпер чытаюць

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Усе навіны →
Усе навіны

«Паказаць жанчын, якія змагаюцца». Рэжысёрка Вольга Чайкоўская пра дэбют на HBO, жанчын у палітыцы і беларускае кіно7

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы41

«Пагадзіўся дзеля дачкі». Экс-футбаліст зборнай Беларусі бярэ ўдзел у расійскім шоу «Тытаны»

Як мінімум у 26 буйных расійскіх аэрапортах увялі абмежаванні на запраўку самалётаў

Маркетолаг прагнозу надвор'я WindyApp прыехаў на радзіму — і яго пасадзілі на пяць гадоў за крыптаданаты Украіне19

Названы найлепшы горад для веласіпедыстаў. І гэта не Капенгаген7

Каверын: У мяне расце дачка, і я хацеў бы, каб яна жыла, хутчэй, у тым свеце, які ўяўляюць сабе ідэальным феміністкі36

Многія беларусы страцяць магчымасць ехаць на працу ў Літву. Вось што зменіцца з лістапада34

Сям'я з Мазыра збірае $2,9 мільёна, каб выратаваць сына4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць