У Расіі прынялі рашэнне аб выхадзе з праекта Міжнароднай касмічнай станцыі. Ілан Маск: Шчаслівай дарогі
Расія прыняла рашэнне да 2024 года выйсці з праекта Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС). Пра гэта нядаўна прызначаны новы кіраўнік «Раскосмаса» Юрый Барысаў сказаў падчас сустрэчы з Уладзімірам Пуціным.

Міжнародная касмічная станцыя
Юрый Барысаў, які днямі памяняў на гэтай пасадзе Дзмітрыя Рагозіна, прызнаў, што «галіна знаходзіцца ў няпростай сітуацыі». Але тым не менш заявіў, што Расія нібыта гатовая пабудаваць нацыянальную касмічную станцыю, прытым ужо да 2025 года.
Ілан Маск, уладальнік кампаніі SpaceX, пракаментаваў такую навіну твітам са словамі: «Шчаслівай дарогі».

Каментары