Здарэнні

У Гомелі затрымалі капітана, які кіраваў суднам п'яны

Незвычайны выпадак нядаўна адбыўся ў Гомелі — капітан рачнога судна ездзіў па рацэ ў нецвярозым стане і мог нарабіць бяды, паведамляе «Гомельская праўда».

У мінулую пятніцу а 8-й гадзіне вечара на гарадскую выратавальную станцыю паступіў сігнал, што па Сажы хаатычна дрэйфуе катэр, што выглядае небяспечна. Катэр прайшоў уздоўж пірса, закрануўшы вуды рыбакоў. 

Да парушальніка накіраваліся ратавальнікі, аднак мужчына на катэры паводзіў сябе не зусім адэкватна. Аднак дзякуючы сумесным дзеянням ратавальнікаў і міліцыі капітан судна быў неўзабаве затрыманы. У яго былі заўважныя прыкметы алкагольнага ап'янення. Па гэтым факце праводзіцца праверка.

На Гомельшчыне, дарэчы, сёлета ўжо зафіксаваны выпадак падзення з лодкі. Мужчына трапіў пад уласны матор і атрымаў цяжкія траўмы. Выратаваць яго не ўдалося.

Каментары

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром44

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Латвія заявіла, што не будзе гуляць у хакей супраць Беларусі і Расіі. І яна такая не адна22

Сына Крышціяну Раналду ўпершыню запрасілі ў юнацкую зборную Партугаліі

На беразе Камсамольскага возера нарэшце завяршаюць 15‑гадовы даўгабуд. Ужо ідзе запіс на закрыты старт продажаў

У Еўропе моцна не ўрадзілі труфелі. Цэны на іх выраслі на траціну2

У Даніі хочуць забараніць развядзенне турбакурэй. Яны набіраюць два кілаграмы ўсяго за 33 дні2

У Польшчы злавілі беларуса-педафіла, які паўгода хаваўся пасля суда4

Былы слесар вайсковай часці ў Плешчаніцах ішоў на рэкорд па колькасці судзімасцяў — але знік у першым жа мясным штурме5

«Знайшоў перапіску ў тэлефоне цешчы». Што вядома пра падазраванага ў двайным забойстве ў Брэсце3

«Маё вяртанне — дакладна ў турму». Алесь Бяляцкі — пра прыклад Пачобута і магчымую рэальную колькасць палітвязняў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром44

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць