Вайна88

Садыстам, які катаваў украінскага ваеннапалоннага, аказаўся тувінец з батальёна «Ахмат»

Пасля таго як увесь свет абляцелі кадры катаванняў і пакарання ўкраінскага ваеннапалоннага, выданні The Insider і Bellingcat сумесна заняліся пошукам вінаватых. Bellingcat удалося высветліць, што здзекі над ваеннапалонным адбываліся на тэрыторыі санаторыя «Прыволле» ў Луганскай вобласці і што ў катаваннях удзельнічалі баевікі з батальёна «Ахмат». А The Insider высветліў, што галоўным удзельнікам катаванняў быў тувінец па імені Ачур-Суге Монгуш (1993 года нараджэння). Ён спрабаваў адмаўляць сваё дачыненне да гэтай справы, але выдаў сябе, заблытаўшыся ў паказаннях.

28 ліпеня ў пракрамлёўскіх сацыяльных сетках было распаўсюджана два відэа катаванняў і пакарання ўкраінскага ваеннапалоннага. Відэа спачатку былі размешчаныя ў расійскім Telegram-канале «Груз 200», прысвечаным стратам сярод украінскіх салдат, а затым яны з'явіліся ў тэлеграм-канале «Росич», кіраваным групай наймітаў-нацыяналістаў.

Ролікі спачатку віталіся адміністратарамі канала і большасцю карыстальнікаў, якія іх каментавалі, пакуль праз некалькі гадзін ад іх раптам не адмовіліся, як ад «верагодных фэйкаў», нібыта ўкінутых у прарасійскія каналы агентамі Украіны з мэтай дыскрэдытацыі расейскай арміі.

На кадрах відаць, як салдаты ў расійскай вайсковай форме катуюць нажом звязанага ўкраінскага ваеннапалоннага, здзекуюцца з яго, а затым караюць смерцю стрэлам у галаву.

Галоўнага ўдзельніка гэтых катаванняў, які красаваўся ў каўбойскім капелюшы, ужо спрабавалі знайсці розныя СМІ, але іх спробы ідэнтыфікацыі былі памылковымі. 

Відэазапіс катаванняў і пакарання ваеннапалоннага складаецца з двух відэа, па якіх складана вызначыць месцазнаходжанне і час, але затое ёсць нямала іншых дэталяў, падрабязна прааналізаваных Conflict Intelligence Team. Яны прааналізавалі і капялюш злачынца з узорам у выглядзе марскіх ракавінак і кістачкамі над палямі, і чорны бранзалет на левай руцэ забойцы, і белы аўтамабіль з чорнай літарай «Z», намаляванай балончыкам на пасажырскіх дзвярах, і ўкраінская вайсковая кашуля. Усё гэта супастаўлялася з рознымі іншымі даступнымі відэа.

Але, вядома, галоўнае, што дазволіла вызначыць злачынца і параўнаць яго на розных відэа, — гэта ягоны твар. Праз яго аналіз з дапамогай розных камп'ютарных праграм удалося вызначыць, што садыста-забойцу завуць Ачур-Суге Монгуш, і ён тувінец.

Пасля таго журналістам удалося знайсці кантакт і пагаварыць з Ачур-Суге Монгушам. І хоць той адмаўляў сваё дачыненне, ягоныя паказанні канчаткова пацвердзілі ягоную віну, бо ў яго сведчаннях было шмат супярэчнасцяў і проста хлусні якая аспрэчвалася фактамі.

Так, напрыклад, Ачур-Суге заявіў, што такі капялюш, як у яго, ёсць у вельмі многіх людзей, а аўтамабіль, які фігуруе на відэа з катаваннямі, ён ніколі не бачыў. Пры гэтым Монгуш прызнаў і некалькі разоў паўтарыў, што на адным з відэа, зробленым на тэрыторыі завода «Азот», сапраўды ён.

Такім чынам, дзякуючы званку атрымалася, па-першае, пацвердзіць, што чалавек з відэа — сапраўды Ачур-Суге Монгуш. У той ж час таксама відавочна, што Монгуш казаў няпраўду, калі адмаўляў, што машыну з літарамі «Z» ён ніколі не бачыў, бо яна выразна бачная на відэа, сапраўднасць якога Монгуш не адмаўляе.

Таксама ён сцвярджае, што не мае ніякага дачынення да батальёна «Ахмат», але прысутнічае на фота з «ахматаўцамі», у тым ліку з тэрыторыі Чачні. Кажа, што ніколі не трымаў у руках зброю, але на сваёй старонцы ў «Укантакце» (цяпер выдаленай) вывешваў фота са зброяй.

Да размовы з Монгушам было дакладна ўстаноўлена, што чалавек на відэа «ахматаўцаў» з заводу «Азот» — гэта той жа самы, хто фігуруе на відэа з катаваннем, а таксама тое, што вельмі падобны на гэтага ката чалавек па прозвішчы Монгуш ваяваў у «Ахмаце», але заставалася гіпатэтычная магчымасць, што ў «Ахмаце» ваююць два вельмі падобных чалавека мангалоіднай знешнасці.

Аднак прызнанне Монгуша ў тым, што чалавек у капелюшы на відэа з тэрыторыі завода «Азот» — гэта ён, выключае ўсялякія сумневы, што і садыст у капелюшы ён таксама.

Каментары8

  • Тарантул
    06.08.2022
    Прямой наследник монголо-татаров тот "тувинец", нашествие средневековой орды возвращается.
  • Жнівень
    06.08.2022
    Гэтая вайна калі-небудзь скончыцца. І вось такія "героі" будуць вяртацца да сябе дамоў разам з гэтым "багажом" зверстваў, якім яны будуць карыстацца ў сваім цывільным жыцці. Расею чакае анамальная хваля злачыннасці. Так было заўжды пасля ўсіх войн - асабліва пасля прайграных: да "афганскага" далучыцца яшчэ "украінскі" сіндром з усім цяжкім яго наступствамі: будуць зверстваваць, співацца, вешацца. страляцца...
    На свеце амаль нічога не здарацца таго, чаго раней ўжо не было.
  • Железный занавес
    06.08.2022
    От страны, породившей такое чудовище, нужно строить пятиметровую стену и никаких поездок в цивилизованный мир, пока не докажут обратное пусть наслаждаются друг другом

Цяпер чытаюць

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

У Калінкавічах да Дажынак у парку паставілі фэйкавую «Кацюшу» ФОТАФАКТ8

Зборная Беларусі атрымала першую перамогу ў сёлетняй Лізе нацый. І адразу разгромную10

«Жаночая піўная» ў Мінску пратрымалася на энтузіязме і расіянках толькі паўгода. Цяпер шукаюць інвестара24

Журналістка ў Вільні паспрабавала паразмаўляць з удзельнікам акцыі супраць міграцыі ў Літву. Аказалася, што ён не гаворыць па-літоўску ВІДЭА36

«Рыхтуюцца новыя справы». Як адбываюць 15‑гадовыя тэрміны былыя маёры КДБ Акінчыцы3

Уэльс запатрабаваў у Лондана такіх жа правоў, якія мае Шатландыя

На змену «Азэмпіку» хутка можа прыйсці новы прэпарат2

Папулярныя тварожныя сыркі Feelin хутка знікнуць з крамных паліц5

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць