Слуцкі лодачнік Аляксандр Беразоўскі ў добрае надвор'е разам з унукамі адпраўляецца на ачыстку Случы ад зараснікаў, піша kurjer.info.

Плыт ён зрабіў сам — з дошак і пластыкавых каністраў. Для таго, каб даставіць яго да ракі, збудаваў спецыяльны сродак на колах, які мацуецца да ровара.
«Чысцім Случ, каб не зарастала, — кажа Аляксандр. — Вось і ўнукаў прывучаю, каб без справы не боўталіся. Ды яшчэ і ўрокі батанікі ім даю: белыя гарлачыкі тут ірваць нельга, яны ў Чырвоную кнігу занесены».

Цяпер чытаюць
«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам
«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам
«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі
Каментары