Свет11

Ва Украіне затрымалі людзей, якія нібыта рыхтавалі забойства міністра абароны і кіраўніка разведкі

Служба бяспекі Украіны заявіла, што расійскае ГРУ рыхтавала замах на міністра абароны Украіны Аляксея Рэзнікава і кіраўніка Галоўнага ўпраўлення разведкі Кірылу Буданава.

Аляксей Рэзнікаў і Кірыла Буданаў

СБУ сцвярджае, што ў склад групы ўвайшоў жыхар Луганска, які ваяваў у самаабвешчанай «ЛНР» супраць украінскіх вайскоўцаў. Гэты чалавек, як піша СБУ, павінен быў знайсці кілера для здзяйснення заказных забойстваў. Ва Украіну ён прыбыў праз Беларусь.

На прапанову пагадзіўся жыхар Кіева, які за 5 тысяч даляраў пагадзіўся забіць украінскага вайскоўца, нібыта, як сцвярджалі замоўцы, датычнага да расправаў над расійскімі ваеннапалоннымі. Гэта лічылася «тэставым заданнем».

Абодва цяпер затрыманыя, іх падазраюць у дзяржаўнай здрадзе.

Украінскім вайскоўцам, якога нібыта хацелі забіць разам з Рэзнікавым і Буданавым, можа быць Сяргей Караткіх (вядомы таксама пад мянушкамі «Малюта» і «Боцман») — у мінулым адзін з лідараў «Азова» і партыі «Нацыянальны корпус». Пра гэта паведамляе выданне «Страна» са спасылкай на свае крыніцы.

Сяргей Караткіх

Сяргей Караткіх — ураджэнец Беларусі, меў таксама і беларускае грамадзянства. З 2014 года ён жыве ва Украіне. У складзе батальёна «Азоў» ваяваў на Данбасе. Яго лічаць блізкім да былога кіраўніка МУС Украіны Арсена Авакава. Таксама сцвярджалася, што ён меў дачыненне да «Беларускага дома ва Украіне», кіраўніка якога Віталя Шышова знайшлі ў мінулым годзе павешаным.

Чытайце таксама:

СК Расіі абвінаваціў Сяргея «Малюту» Кароткіх у забойствах на глебе расавай нянавісці

Каментары1

  • даведка
    08.08.2022
    Сегодня на вечерней поверке в одной из частей российского ГРУ: 

    — Боширов!
    — Отсутствует.
    — Петров!
    — Отсутствует.
    — Причины отсутствия?
    — Задерживаются...

Цяпер чытаюць

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь11

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі знялі блакіроўку трафіку з-за мяжы

Мінчанка назвала сына незвычайным імем. Яе Добр у Беларусі адзіны30

ЗША эвакуююць дыпламатаў і перамяшчаюць войскі на Блізкім Усходзе. Трамп разглядае новыя ўдары па Іране1

У Мінску адбудзецца маштабны сход людзей з імем Андрэй4

Беларуская прадпрымальніца прадала вілу ў Юрмале амаль за 7 мільёнаў еўра10

У выніку расійскага ўдару па Кіеве разбураныя некалькі гандлёвых цэнтраў ФОТЫ

Беларуска спрабавала даць хабар кіраўніку расійскай калоніі, каб сына перавялі ў іншы атрад

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода4

У Літве выбухнулі і загарэліся кантрабандныя шары

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь11

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць