Свет33

Прэзідэнт Латвіі: Варта ануляваць дазволы на жыхарства і візы тым, хто настроены па-пракрамлёўску

Латвія павінна перагледзець ужо выдадзеныя дазволы на жыхарства і ануляваць візы тым, хто падтрымлівае расійскую агрэсію. Пра гэта заявіў прэзідэнт краіны Эгіл Левітс у сваёй прамове, піша Delfi.

Ён паведаміў, што дазволы на жыхарства надалей не павінны выдавацца тым пастаянным жыхарам Латвіі, якія ў будучыні прымуць расійскае грамадзянства.

«Яны павінны будуць пакінуць нашу краіну», — сказаў палітык.

«Гандаль папярэднімі ўрадамі дазволамі на жыхарства, іх неапраўданая шчодрасць у выдачы дазволаў на жыхарства расійскім грамадзянам, за якой хаваліся толькі карыслівыя інтарэсы некаторых палітычных бізнэсменаў, стварылі рызыкі бяспецы і паспрыялі двухмоўю. Прыйшоў час правесці рэвізію наступстваў гэтай няўдалай і небяспечнай палітыкі», — заявіў Левітс.

Таксама палітык сказаў, што Расія, у якіх бы дзяржаўных фарматах яна б не існавала, заўсёды была імперскай і пагрозай сваім суседзям.

«Забойства нявінных людзей, катаванні, знявагі, дэпартацыі, пазбаўленне чалавечай годнасці — усё, што сёння адбываецца ва Украіне, адбывалася і тут, у нас, у Латвіі», — сказаў кіраўнік Латвіі.

Левітс нагадаў, што Латвія не выдае турыстычных віз расіянам ужо з першага дня вайны. Аднак іншыя краіны працягваюць гэта рабіць.

Каментары3

  • Давно пора
    14.08.2022
    Проблема шире и сложнее.
     В масштабе России и ОДКБ строится фашистское, рускомирское государство. Это государство не признаёт международного права, не уважает и не соблюдает права человека, управляется исключительно семейными, вороватыми и преступными кланами, которые незаконно захватили власть, инструментарии управления - террор, насилие, репрессии, узаконеное положения не до закона. Ладно бы в варились в этом дерь ...ме в своих, государственных границах и не лезли с ним внутрь нормальных, развитых стран, внутрь к своим соседям, ан нет, ломятся войною и разрухой.
    Такое впечатление, что Россия и Беларусь - поставили перед собою задачу- не только свои территории привести в запустение и превратить их  в  Лугандонии,  но и всё, что смогут захватить, тоже,  хотят превратить в беззаконную, разрушенную, схематозную, беспредельную зону.
     И обратите внимание, что, набрали жирок, которого хватает на Войну и Беспредел, с помощью  Запада и с помощью Западных, технологических, экономических, финансовых, научных инструментов. Благодаря тому, что РФ и РБ, Запад, включил в мировую, экономическую, технологическую, научную, финансовую интеграцию после распада СССР.
     Теперь пытаются вышибить, из всего перечисленного, пытаются загнать за поребрик, чтобы рускомирское дерь...мо не растеклось по всему миру.
  • А калі
    14.08.2022
    А калі пракрамлёвец мае грамадзянства, ці пашпарт неграмадзяніна, што рабіць у такім разе ?
  • Максим Дизайнер
    14.08.2022
    Если взятка меньше 5000 евро!Ну, а как нам еще заработать?Дачушки в Лендане сами себя не прыстроят!

Цяпер чытаюць

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе9

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

Дзе-нідзе ў Беларусі выпаў град ФОТАФАКТ

Як вайна Трампа з Іранам наблізіла канец нафты і газу і адкрыла дарогу электрычнасці22

Агракамбінат «Дзяржынскі» паглынуў Слуцкі мясакамбінат

У Крупках прадаюць з аўкцыёну цэлы вайсковы гарадок

Што за графітавыя бомбы, якімі ўкраінцы ўдарылі па «ДНР»5

Адзін з асуджаных за тэракт у «Крокусе» скончыў жыццё самагубствам1

У Беларусі распрацавалі калькулятар хуткасці старэння2

«Любімая газета Пуціна» апублікавала «інтэрв’ю з духам Жырыноўскага»3

Перапланіроўку ў кватэрах спросцяць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе9

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць