Улада22

Сідорскі: Беларусь пацвярджае актыўную работу па прыватызацыі

«І хочам, каб гэты працэс ішоў больш дынамічна, з прыцягненнем інвестыцый у эканоміку».

«Мы пацвярджаем, што вядзём актыўную работу па прыватызацыі, хочам, каб гэты працэс ішоў больш дынамічна, з прыцягненнем інвестыцый у эканоміку», — пра гэта заявіў сёння прэм’ер‑міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на сустрэчы са старшынёй наглядальнага савета польскай інвестыцыйнай і кансалтынгавай кампаніі «А Ка Йот Інвестмент».

Сяргей Сідорскі нагадаў, што першы раз з прадстаўнікамі польскай кампаніі ён сустрэўся 1 верасня ў Гданьску. Сёння беларускі бок гатовы прадоўжыць дыялог. «Цяпер мы прынялі рашэнне аб стварэнні ў Беларусі кансалтынгава‑інвестыцыйнай кампаніі з удзелам «А Ка Йот Інвестмент», — адзначыў прэм’ер.

Ён канстатаваў, што ў Беларусі актыўна акцыяніруюцца прадпрыемствы з дзяржаўным капіталам.

Больш як 40 працэнтаў прадпрыемстваў Беларусі — акцыянерныя таварыствы.

«Нам хацелася б, каб гэты працэс ішоў больш актыўна і прыцягваў на гэтыя прадпрыемствы інвестыцыі. Але Беларусь зацікаўлена не ў самой прыватызацыі, а ў тым, каб акцыяніраваныя прадпрыемствы разглядаліся як патэнцыяльныя для стварэння новых вытворчасцей, канкурэнтаздольнай прадукцыі сённяшняга і заўтрашняга дня», — падкрэсліў кіраўнік беларускага ўрада.

Сяргей Сідорскі выказаў упэўненасць у тым, што сустрэча паслужыць далейшаму развіццю адносін і вырашэнню многіх пытанняў па прыватызацыі. Пры гэтым прэм’ер‑міністр адзначыў, што беларускі бок не скрывае інфармацыю аб вядзенні перагавораў па пытаннях прыватызацыі з іншымі кансалтынгавымі кампаніямі. «Чым хутчэй мы знойдзем узаемаразуменне, кампраміс, тым хутчэй будуць вырашацца гэтыя пытанні і развівацца працэс прыватызацыі», — дадаў ён. Сяргей Сідорскі выказаў упэўненасць, што польская кампанія будзе ўдзельнічаць у гэтым працэсе.

Пэўным этапам па прыватызацыі ў Беларусі з’яўляецца работа па стварэнню прыватызацыйнага агенцтва.

Прэм’ер‑міністр дадаў, што не выключана і іншая форма работы, якая дасць большы рух у працэсе прыватызацыі.

Беларусь зацікаўлена ў супрацоўніцтве з кампаніяй «А Ка Йот Інвестмент» і чакае ад яе канкрэтных прапаноў па развіццю прыватызацыйнага працэсу ў краіне. Сяргей Сідорскі падкрэсліў, што інтарэс да кампаніі заснаваны не столькі на яе кансалтынгавых функцыях. «Нам хацелася б працаваць з вамі па прыцягненню інвестыцыйных рэсурсаў і выкарыстоўваць тут існуючы ў вас вопыт», — сказаў прэм’ер.

Старшыня наглядальнага савета «А Ка Йот Інвестмент» Ян Вага паведаміў, што пасля сустрэчы ў Гданьску падрыхтаваны прапановы па прыватызацыі. Дваццацігадовы вопыт польскіх прадпрыемстваў, у прыватызацыі якіх удзельнічала кампанія, можа быць выкарыстаны ў Беларусі. «Прыватызацыя павінна падрыхтаваць прадпрыемствы, каб яны занялі добрае, канкурэнтаздольнае месца ў сусветнай эканоміцы», — сказаў Ян Вага. Галоўнае ў гэтым працэсе, лічыць ён, папаўненне бюджэту. Кампанія гатова выкарыстаць усе свае магчымасці для работы ў Беларусі, падкрэсліў польскі госць.

Група «А Ка Йот Інвестмент» — вядучая прыватная польская інвестыцыйная і кансалтынгавая кампанія. Асноўны від дзейнасці — кіраванне прыватнымі інвестыцыйнымі фондамі, ажыццяўленне інвестыцый у інавацыйнай сферы, на рынку нерухомай маёмасці, а таксама бізнес‑ і фінансавы кансалтынг. За апошнія 15 гадоў кіраўнік групы Ян Вага рэалізаваў інвестыцыйныя праекты на агульную суму амаль $5 млрд.

«А Ка Йот Інвестмент» прапануе кансалтынгавыя паслугі па пытаннях зліцця і рэарганізацыі прадпрыемстваў, прапрацоўцы стратэгіі развіцця, рэструктурызацыі фондаў. Кансалтынг па пытаннях рэалізацыі праектаў у сферы НДВКР ажыццяўляецца асобнай даччынай кампаніяй «Цэнтр інавацый і тэхналагічных інвестыцый». Інвестыцыйная дзейнасць «А Ка Йот Інвестмент» ажыццяўляецца праз шэраг інвестыцыйных фондаў.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У выніку ўдару па Данецку загінуў камандуючы адной з расійскай армій2

У выніку ўдару па Данецку загінуў камандуючы адной з расійскай армій

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-караля хіп-хопа P. Diddy апраўдалі па абвінавачванні ў гандлі людзьмі. Але яму ўсё адно пагражае 20 гадоў турмы

Генсак НАТА адрэагаваў на рашэнне ЗША прыпыніць частку вайсковай дапамогі Кіеву3

У вёсцы пад Оршай пры падрыхтоўцы да Дажынак знішчылі гістарычныя будынкі3

Санкцыйная палітыка адміністрацыі Трампа дазваляе Расіі папаўняць вайсковы бюджэт2

Муж Маргарыты Ляўчук быў паранены на фронце5

Зяленскі пазбавіў украінскага грамадзянства мітрапаліта УПЦ Ануфрыя2

На мінскай Камароўцы ў два разы патаннелі лісічкі

У Мінску закладчык падманваў наркашоп: замовы прымаў, але наркотыкі пакідаў сабе3

Правакатар, які накінуўся на Латушку, днямі крычаў «Ганьба!» і Пазняку10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У выніку ўдару па Данецку загінуў камандуючы адной з расійскай армій2

У выніку ўдару па Данецку загінуў камандуючы адной з расійскай армій

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць