Вайна22

У выніку ўдару па гуманітарнай калоне ў Запарожжы загінулі 30 чалавек, параненыя 88

У выніку расійскага ракетнага ўдару па цывільнай гуманітарнай аўтакалоне на выездзе з Запарожжа загінулі 30 чалавек і 88 параненыя. Пра гэта паведаміў кіраўнік Запарожскай вобласці Ігар Кліменка.

Фота: Нацпаліцыя

«Сярод загінулых ёсць двое дзяцей: 11-гадовая дзяўчынка і 14-гадовы хлопчык. Раненне атрымала таксама 3-гадовая дзяўчынка», — паведаміў Кліменка.

Паводле яго звестак, таксама ёсць страты і сярод паліцэйскіх. У прыватнасці, загінуў 36-гадовы работнік мясцовага ўпраўлення стратэгічных расследаванняў, яшчэ 27 паліцэйскіх Бярдзянскага райупраўлення атрымалі раненні, 4 з іх — у цяжкім стане.

«Цяпер вядома, што расіяне білі па людзях мадэрнізаванымі ракетамі С-300. Варонкі ад гэтых мадыфікаваных ракет не такія глыбокія, але радыус выбухной хвалі нашмат большы», — паведаміў Кліменка.

Нагадаем, 30 верасня каля 07:00 расійскія войскі нанеслі ракетныя ўдары па Запарожжы. Яны выпусцілі 16 ракет, чатыры з якіх трапілі ў раён аўтарынка і па цывільнай гуманітарнай калоне на выездзе з горада на часова акупаваную тэрыторыю. Людзі, якія стаялі ў чарзе, планавалі забраць сваіх сваякоў або адвезці ім гуманітарную дапамогу. 

Чытайце таксама:

У Запарожжы пад абстрэл трапіла гуманітарная калона. Па даных украінскіх уладаў, загінулі 23 чалавекі

Раніцай Расія нанесла ракетны ўдар па Запарожжы

Каментары2

  • fck ptn
    30.09.2022
    russia is the terrorist state
  • Гость
    01.10.2022
    Очень скрепоносно и невероятно в духе нового русского мира.

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна30

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў14

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром68

Былы мэр Талачынскага раёна аднавіў з руінаў 200‑гадовую капліцу6

«Яго шукае ўвесь Мінск». Мужчына вінен дзясяткі тысяч даляраў

Беларуска вядзе ў Расіі мільённы бізнэс — а дома яе палічылі дармаедкай8

Дэмакратычная партыя выйграе выбары ў Сенат ЗША3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна30

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць