Усяго патроху33

Экстрэмальны спорт у цэнтры Мінска + фота

Каля сотні майстроў паркуру сабраліся ў нядзелю на закрыццё сезону.

27 верасня майстры хутка і прыгожа пераадольваць перашкоды здзіўлялі сваім майстэрствам мінакоў.

Іх майстэрства называецца паркур. Гэта уменне валодаць сваім целам, фізічная і каардынацыйная падрыхтаванасць да любым жыццёвых сітуацый. Складнікамі паркуру з’яўляюцца сіла, хуткасць, трываласць, спрыт і балансаванне.

У нядзелю каля сотні беларускіх паркуршчыкаў, або трэйсераў, сабраліся ў Мінску. У дворыках і парках яны знаходзілі магчымасць праз што‑небудзь пераскочыць або сігануць з вышыні хаця б у пару метраў.

З дахаў пад’ездаў, цераз клумбы, па турнікетах, па сценах у Верхнім горадзе, — кожны скок быў дасканалым і адмысловым. Бо ад кожнага можа залежыць жыццё і здароўе трэйслера.

Былі, канешне, і траўмы. Некалькі чалавек пашкодзілі калені і пяткі, а адзін увогуле з трохметровае вышыні ляснуўся на зямлю спінай... Застаўся жывы і здаровы, устаў і пабег скакаць з наступнага даху.

***

Ці варта рызыкаваць жыццём дзеля прыгожых скокаў? Адказвае трэйсер з 4‑гадовым стажам, Павал Старун (21 год):

НН: Што для такое паркур для цябе?

ПС: Паркур гэта пераадоленне перашкодаў на хуткасць і прыгажосць. Вучыць таго, хто займаецца, хутка фізічна зарыентавацца. Калі якая‑небудзь экстрэмальная сітуацыя, трэйсер хутчэй зрэагуе і прыйдзе на дапамогу. Напрыклад, калі пажар на трэцім паверсе.

НН: Але навошта табе гэта?

ПС: З 10 гадоў я марыў стаць каскадзёрам. Пачаў займацца паркурам. Мы з хлопцамі скакалі, прыдумлялі розныя рэчы і называлі сябе каскадзёрамі. Гэта была проста мара, я не думаў, што ў Беларусі ёсць увогуле каскадзёрства. Аднак сёння, дзякуючы паркуру, я працую каскадзёрам на Беларусьфільме.

НН: Вас міліцыя часта турбуе на вуліцах горада?

ПС: Сёння адзіны раз, калі нас выганяла міліцыя з нашага месца. Звычайна ўсё спакойна праходзіць.

НН: А вам насамрэч не страшна нагу зламаць ці яшчэ што?

ПС: Калі я не займаўся паркурам, я атрымліваў шмат пашкоджанняў. Калі пачаў займацца, навучыўся групіравацца, падаць, навучыўся рэагаваць ў розных сітуацыях зусім па-іншаму.

НН: Сёння хлопец у нас на вачах пашкодзіў сабе пяту…

ПС: Так, ён аддаў мне свае красоўкі, бо мае парваныя былі..

НН:Часта ў вас такія пашкоджанні бываюць?

ПС: Адбіванне пятак і насочкаў бываюць. Гэта звычайная справа.

Паркур як стыль жыцця, дзе кожнаю перашкоду трэба пераадолець. Трэйсеры ўмеюць гэта рабіць незвычайна прыгожа. Аднак не варта спрабаваць паўтарыць такія трукі, калі вы не маеце адмысловай фізічнай падрыхтоўкі.

Настасся Шамрэй

Каментары3

Цяпер чытаюць

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава8

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Усе навіны →
Усе навіны

Ртутны тэрмометр прабыў у целе жанчыны восем гадоў. Неймаверная гісторыя ва Украіне1

Месі стаў футбалістам-мільярдэрам — як Раналду

Навукоўцы разгадалі адзін з галоўных сакрэтаў Вялікай піраміды — як яна здолела выстаяць падчас землятрусаў6

Трамп падоўжыў яшчэ на год санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі12

Зяленскі праінфармаваў еўрапейскіх лідараў пра расійскія планы адносна Беларусі6

Трамп вызначыўся, хто будзе новым кіраўніком амерыканскай разведкі

Беларуска злётала на Мальдывы і вярнулася з запазычанасцю амаль 18 000 рублёў8

Лаўроў угледзеў у Азіі фармаванне мясцовага НАТА і ўжо загадзя яго баіцца4

У беларускія вёскі пачнуць ездзіць фургоны самаабслугоўвання1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава8

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць