Свет

Польшча перастане плаціць за пражыванне ўкраінскіх уцекачоў

З Новага года ўцекачы з Украіны, якія карыстаюцца пунктамі калектыўнага пражывання ў Польшчы, павінны будуць удзельнічаць у выдатках на пражыванне, а праз некалькі месяцаў аплачваць яго цалкам. Пра гэта паведамляе выданне Rzeczpospolita.

Фота: Караль Макурат/Reporter

Усяго ў такіх пунктах спыняліся 386 тысяч украінцаў, цяпер у іх жывуць больш за 85 тысяч. 93% уцекачоў — жанчыны і дзеці. Польскі ўрад тлумачыць, што у дзяржавы заканчваюцца сродкі на іх утрыманне.

Пражыванне, харчаванне, транспарт і выплаты па 40 злотых у дзень на аднаго чалавека ўжо абышлося дзяржаве ў 4,1 млрд злотых. На розныя дапамогі, напрыклад, па 500 злотых у месяц на дзіця, выдаткавана яшчэ 1,4 млрд злотых. Усяго, такім чынам, польская дзяржава на дапамогу ўкраінскім уцекачам выдаткавала 5,5 млрд злотых (каля 1,1 млрд еўра).

Акрамя таго, сусветныя даследаванні сведчаць, што аптымальная дапамога бежанцам павінна доўжыцца да аднаго года. Больш працяглая дапамога перашкаджае людзям вярнуцца да працы і самастойнага жыцця.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка4

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка

Усе навіны →
Усе навіны

«Потым будзем успамінаць Прыгожына як героя». Хакеры апублікавалі меркаваную перапіску Бабіча і Пяскова4

У Беларусі выпусцілі марожанае са смакам халадніка8

Музыка Алесь Чумакоў расказаў, як яго спрабаваў завербаваць ветлівы беларускамоўны хлопец з КДБ26

19 вайскоўцаў з Казахстана забрала хваляй падчас вучэнняў у Каспійскім моры7

Бацьку расійскага хакеіста НХЛ задзёр мядзведзь16

Памерла Ірэна Барадзюля

Найбуйнейшай у свеце фан-супольнасцю Лэдзі Гагі кіруе хлопец з Мінска, які адседзеў за пратэсты. Расіяне паспяшаліся запісаць яго ў свае16

Калій пайшоў у Штаты і даў козыры Лукашэнку. А што з гэтага Трампу? І што зменіцца для «Беларуськалія»?19

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка4

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць