У Мінску за «экстрэмізм» затрымалі грамадзянку Літвы, школьную настаўніцу
На відэа, якое апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы, жанчына распавядае, што з'яўляецца грамадзянкай Літвы і працуе настаўніцай у адной з мінскіх школ.

Яна «прызнаецца» ў тым, што двойчы выходзіла на паслявыбарчыя акцыі пратэсту ў жніўні 2020 года і чытала «дэструктыўныя каналы».
Вядома, што гэта настаўніца 173-й школы Алена Генадзеўна Цымбаліст. Жанчыне 58 гадоў.
«Стрэльба калі і стрэліць, то наўрад ці кулямётнай чаргой». Максім Знак ацаніў рэальнасць пагроз беларускай прапаганды пазбавіць грамадзянства палітэмігрантаў
Каментары