Грамадства5252

Офіс Ціханоўскай падпісвае з супрацоўнікамі і партнёрамі пагадненне аб неразгалошванні. Навошта?

Пасля адкрытага ліста былой рэдактаркі ЧКБ Яніны Сазановіч ў грамадстве абмяркоўваюць NDA (пагадненне аб неразгалошванні інфармацыі), якое ёсць у ініцыятывах. Офіс Ціханоўскай патрабуе падпісваць такое пагадненне сваіх супрацоўнікаў. Для чаго яго ўвялі і чаму яно распаўсюджваецца на людзей, якія не працуюць там? Офіс адказаў на пытанні.

Фота: Офіс Ціханоўскай

Офіс тлумачыць, што NDA патрэбны ім, каб абараняць людзей у Беларусі, а не палітыкаў у эміграцыі. Каманда Ціханоўскай працуе з валанцёрамі, актывістамі, ініцыятывамі, якія знаходзяцца ў краіне ці чые блізкія знаходзяцца там.

«Пагадненне аб невыдаванні з'явілася, каб абараніць даныя гэтых людзей, а таксама інфармацыю аб непублічных супрацоўніках і партнёрах офіса. NDA ў офісе з'явіўся ў пачатку 2021 года, калі рэжым стаў рэпрэсаваць людзей нават за змесціва іх перапісак у смартфонах. І ініцыятыва падпісаць NDA належыць людзям, якія ў нашай камандзе займаюцца непублічнымі камунікацыямі з беларусамі», — кажуць у Офісе.

Па іх словах, пасля ўвядзення NDA ўнутраная і канфідэнцыйная інфармацыя з Офіса, напрыклад, змест zoom-сустрэч з актывістамі, перастала выходзіць за межы каманды і рэгулярна з'яўляцца, да прыкладу, у прапагандысцкіх тэлеперадачах.

Офіс кажа, што падпісанты NDA могуць крытыкаваць Ціханоўскую, гэта не забараняецца.

NDA офіса дзейнічае 10 гадоў пасля заканчэння працы. Чаму?

«Неабходнасць абароны даных аб супрацоўніках, актывістах, даследаваннях, зонах адказнасці і ўнутраных пратаколах працы не знікае ў момант заканчэння супрацоўніцтва. Непублічныя супрацоўнікі і партнёры могуць не турбавацца пра сваю бяспеку, незалежна ад таго, ці працягваюць яны супрацоўніцтва цяпер», — тлумачаць у Офісе.

Які механізм прыцягнення да адказнасці за парушэнне NDA? У базавым пагадненні прапісана сума, прапанаваная юрыстамі, якія працуюць з такімі дакументамі ў Літве, паколькі ў гэтай краіне Офіс Святланы Ціханоўскай мае прадстаўніцкі статус. Пры разглядзе асобных выпадкаў можа не прымяняцца штраф, такія кейсы былі. Сума служыць арыенцірам.

«Механізм наступны: кіраўніцтва Офіса разглядае канкрэтны выпадак і ацэньвае шкоду бяспекі, пасля прымаецца рашэнне аб далейшых дзеяннях. Магчымыя розныя рашэнні — ад непублічнай ліквідацыі наступстваў парушэння пагаднення або абмежавання доступу да пэўнай інфармацыі да штрафу, сума пры гэтым агаворваецца сіметрычна шкодзе. Для вырашэння сітуацыі Офісу не даводзілася звяртацца ў суд — усе сітуацыі вырашаліся па згодзе бакоў у дасудовым парадку», — расказваюць у структуры.

Чаму Офіс патрабуе падпісання NDA ад людзей, якія не працуюць у іх? У Офісе тлумачаць, што іх партнёры атрымліваюць доступ да непублічнай інфармацыі і непублічных кантактаў. І пагадненне неабходна для абароны даных.

«Таксама Офіс прапанаваў скарыстацца сваім базавым NDA тым, хто пачаў супрацоўніцтва з Аб'яднаным пераходным Кабінетам, — паколькі ў момант яго стварэння яшчэ не былі гатовыя ўнутраныя пратаколы. Некаторыя партнёры выказалі крытычныя заўвагі да фармату NDA, і Офіс адаптуе пагадненне пад розныя фарматы ўзаемадзеяння з партнёрамі», — дадаюць у структуры.

Каментары52

  • даведка
    12.11.2022
    Не держите людей за идиотов! Под это никак не подпадает запрет на озвучивание правды Зарецкой и Талерчиком.
  • Валошка
    12.11.2022
    Мяне больш хвалюе, што з фэйкавага акаўнта падпісчыкам Пераходнага кабінета прыйшло правакацыйнае паведамленне. Гэта значыць, што хтосьці зліў спіс падпісчыкаў. Святлана, у вас там гэбня на самым версе! Варта з гэтым неяк разабрацца.
  • 777
    12.11.2022
    Ад каго,вы, закрываецеся,---ад беларусау,хаваеце сваи гешефты, .Спецслужбы и так усе ведаюць,яны  сярод вас....тады вы проста секта...

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі8

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Усе навіны →
Усе навіны

«Эміграцыя — гэта рэпетыцыя смерці»18

«БелДжы» пашырае завод

Акцёр Купалаўскага тэатра пахваліўся, што ўжо 5 гадоў грае ў «Паўлінцы». Але напісаў з памылкай10

Да рэзідэнцыі Трампа спрабаваў прарвацца мужчына са стрэльбай. Яго застрэлілі2

ЗША ўпершыню за 46 гадоў выйгралі хакейны турнір Алімпіяды5

У які дзень самыя танныя авіяквіткі4

Украінскія войскі паведамілі пра ўдалы контрнаступ на поўдні2

Што вядома пра былога палітвязня Сакалоўскага, які памёр у Берліне ў 47 гадоў2

Спартыўны каментатар на Алімпіядзе трапіў у скандал з-за выказвання пра фігурыстку21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі8

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць