Грамадства66

Змяніўся парадак запісу на польскую візу, пасярэднікам стане цяжэй

З 28 лістапада ўсе паўналетнія грамадзяне Беларусі, якія падаюць дакументы на візу ў Польшчу, павінны будуць прайсці верыфікацыю праз міжбанкаўскую сістэму ідэнтыфікацыі (МСІ), заўважылі ў айцішным канале Dzik Pic. Цяпер фірмам-пасярэднікам, відаць, будзе складаней браніраваць месцы для падачы віз.

Сёння на сайце візавага цэнтра VFS з'явілася падрабязная інструкцыя адносна таго, як прайсці верыфікацыю праз сістэму МСІ. МСІ — гэта сістэма, якая выкарыстоўваецца для аддаленай ідэнтыфікацыі кліентаў без іх асабістай прысутнасці і аказання ім паслуг пры дапамозе лічбавых каналаў абслугоўвання.

У Dzik Pic мяркуюць, што гэты крок перашкодзіць фірмам-пасярэднікам браніраваць месцы на падачу дакументаў. Верыфікацыйны код МСІ дзейнічае адну гадзіну, максімальная колькасць спробаў верыфікацыі — 10. Потым сістэма часова блакуе карыстальніка.

Каментары6

  • Гервасій
    21.11.2022
    Цяпер КДБ будзе намнога прасццей даведацца хто на візу падаецца і калі. Хутчэй за ўсё візы даюць, таму гэбня будзе ведаць, хто з візай. А калі возьмуць адфільтруюць тых хто не падаваўся на візу але ездзіць за мяжу то вось табе і карта паляка чы паспарт не балерускі. красацішча.
  • Алег
    21.11.2022
    Гервасій, па карце паляка таксама патрэбная віза. Так што пра карту ніхто не даведаецца, пакуль сам не пабаіш.
  • Per aspera
    21.11.2022
    Гэта ж такі моцны чорны рынак паваліцца. Больш тысячы пасярэднікі паганыя граблі за адзін толькі запіс у чаргу па візу!!!

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект20

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

Зламаўся ліфт на Берлінскай радыёвежы. Людзі захраслі на агляднай пляцоўцы на самым версе — вышыні 126 метраў1

У Кіеве працуюць расійскія рэтранслятары «шахедаў»6

«Прылёт быў проста ў акно». У Кіеве падчас варожай атакі загінула 26‑гадовая работніца банка2

Партнёрка і маці чатырох дзяцей Ілана Маска заявіла пра расставанне3

Твару брэсцкага ДФР так і не далі палкоўніка. І адправілі ідэолагам у кацельню5

Беларускі шахматыст Дзяніс Лазавік упершыню ўвайшоў у топ-100 сусветнага рэйтынгу4

Памёр Анатоль Кашпіроўскі11

«Праваслаўныя актывісты» данеслі на Макса Каржа ў Генпракуратуру Расіі з-за радкоў «И не нужна война, не нужна она»24

Рыжанкоў: Для сустрэчы Лукашэнкі і Трампа робяцца адпаведныя крокі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект20

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць