Грамадства44

Па даносе пралукашэнкаўскага блогера кашмараць супрацоўнікаў аўтапарка ў Брэсце

«На кіраўнічых пасадах аўтапарка сядзяць актыўныя прадстаўнікі экстрэмісцкай бел-чырвона-белай ідэалогіі», — сцвярджаў Аляксей Голікаў. Віна ўсіх абвінавачаных «пацвярджаецца» тым, што яны ставілі лайкі ды рабілі допісы ў «Аднакласніках».

З допісу блогера Аляксея Голікава ў ягоным тэлеграм-канале стала вядома, што ГУБАЗіК затрымаў супрацоўнікаў берасцейскага аўтапарка. Прычынай стала ягонае ж відэа, якое выйшла два тыдні таму.

У відэа ён сцвярджае, што «на кіраўнічых пасадах аўтапарка сядзяць актыўныя прадстаўнікі экстрэмісцкай бел-чырвона-белай ідэалогіі». І цэлых шэсць хвілінаў з перабіўкамі на лірыку даводзіць гэта.

Да прыкладу, значная частка відэа прысвечаная тлумачэнню таго, якая роля ідэолагаў на прадпрыемствах. Можа падацца, што Голікаў дасведчаны завадчанін, але гэта не так — ён сам некалі казаў, што ўсё жыццё працаваў прадпрымальнікам у сферы рэкламы, а пасля пачаў цікавіцца журналістыкай і адкрыў уласны блог.

У сваім відэа ён абвінавачвае ідэолага прадпрыемства 56-гадовага Ігара Парфенюка ў тым, што ён, быццам бы, разам з іншымі «бчб-ідэолагамі» вінаваты ў тым, што адбыліся пратэсты на прадпрыемствах у жніўні 2020-га і Андрэй Зельцэр застрэліў супрацоўніка КДБ Змітра Федасюка.

Таксама ён кажа пра начальніка вытворча-тэхнічанага аддзела парка Аляксандра Сароку і 39-гадовага начальніка аўтакалоны парка Сяргея Сераду (апошняму закідае таксама «абразу Лукашэнкі і сілавікоў»).

Віна ўсіх абвінавачаных «пацвярджаецца» тым, што яны ставілі лайкі ды рабілі допісы ў «Аднакласніках».

Сэнс відэа зводзіцца да таго, што Лукашэнка — добры прэзідэнт, а «баяры дрэнныя», бо нічога не робяць і таму паўсюль бардак.

Пасля Голікаў заклікае ГУБАЗіК паставіць «выкрытых» ім супрацоўнікаў аўтапарка «да дзвярэй». Відаць, што гэта і адбылося — сам ён каля 11-й раніцы напісаў, што іх затрымалі. Праўда, аказалася, што на прадпрыемства прыйшлі сілавікі, узялі тлумачэнні і людзі працягнулі працаваць.

Сяргей Серада, Аляксандр Сарока і Ігар Парфянюк. Фота: «Вясна»

Пасля таго, як выявілася, што затрыманых адпусцілі, Голікаў напісаў у сваім блогу: «Дзяцей і моладзь, якія аступіліся, запісваюць на фоне дзвярэй, а каб не псаваць імідж дзяржаўнага прадпрыемства, дарослых, якія адкрыта распаўсюджваюць матэрыялы з экстрэмісцкіх рэсурсаў, пакрываюць».

Цалкам магчыма, што гэтых людзей у будучыні яшчэ чакае пераслед.

Голікаў увогуле няроўна дыхае да Брэсцкага аўтапарка і прысвяціў яму цэлую серыю ролікаў. 

Нагадаем, раней ён заклікаў выклікаць міліцыю, «калі пабачылі БЧБ», і «закідваць снежкамі тых, хто крычыць «Жыве Беларусь!».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • Грышка
    23.11.2022
    Няма «экстрэмісцкаe бел-чырвона-белаe» ідэалёгіі, бо свабода, самакаштоўнасьць і самавызначэньне ёсьць натуральныя, а не экстрэмісцкія. Рэтра-савецкая «чырвона-зялёная» ідэалёгія экстрэмісцкая, бо катаваньні, згвалтаваньні й забойствы ёсьць экстрэмісцкія, а не натуральныя.
  • коричневый колхозно-фашистко-лукашистский режим должен быть призван террористическим
    23.11.2022
    доносы, доносы, доносы, пытки, задержания, репрессии, судилищи, доносы ... 
  • Справка
    24.11.2022
    Ох, как пуканы разорвало у НН. А все дело в том, что автопарк в Бресте частный.

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў23

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

24‑гадовага хлопца з Асіповічаў, які хацеў увайсці ў IT, асудзілі па палітычным артыкуле, хоць ён нічога не зрабіў11

Расія закрые культурныя цэнтры нямецкага Інстытута Гётэ1

Сайман Шустэр: Гэта яна. Зяленскі афіцыйна запусціў аперацыю M&Ms, каб паралізаваць маскоўскія аэрапорты21

Заўтра ў Беларусі магчымы тарнада

Статкевіч заклікаў «глыбокапаважаную Нашу Ніву» не выкарыстоўваць слова «лабуда», а Ціханоўскага — не наракаць на СМІ36

Букмекеры абнавілі спіс фаварытаў на Нобелеўскую прэмію па літаратуры1

У Магілёве адкрылі шыльду губернатару Дэмбавецкаму. Дату смерці яму напісалі на гады ранейшую за спробу ўцячы з Савецкай Расіі9

«Мы яе называем «фюрар Урсула». Лаўроў абразіў кіраўніцу ЕК11

Кітай будуе «Залатое кальцо» даўжынёй дзве траціны экватара2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў23

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць