Усяго патроху99

Абвешчаны конкурс на самы крэатыўны ліст да палескага Зюзі. Куды пісаць?

Палескі Зюзя

У Нацпарку «Прыпяцкі» стартаваў конкурс на самы цікавы, крэатыўны ліст палескаму Зюзі, які жыве ў мясцовай рэзідэнцыі.

Гэта для тых, хто верыць у цуд, чараўніцтва і спаўненне жаданняў.

«Няважна, дзіця вы або дарослы, — удзельнічаць могуць усе. Пішыце ў лісце ўсё, што ваша душа пажадае! Тварыце, фантазіруйце, вытварайце, малюйце, даверце свае самыя шчырыя жаданні пяру і паперы без абмежаванняў і адпраўляйце палескаму Зюзі. Магчыма, што Зюзя дапаможа спаўненню вашай запаветнай мары», — звярнуліся да патэнцыяльных удзельнікаў арганізатары.

Чароўны адрас для пісем: 247946, аг. Ляскавічы, вул. Глушко, 7а, Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць, Нацыянальны парк «Прыпяцкі», Палескаму Зюзі.

Аўтараў самых чуллівых пісем чакаюць падарункі. Пераможца атрымае сертыфікат на паездку ў сафары-парк і салодкі пачастунак — блін з варэннем і травяны чай. Прыз за другое месца — сертыфікат на наведванне Музея прыроды ў Ляскавічах і падарунак ад палескага Зюзі, а за трэцяе — сертыфікат на наведванне Музея пад адкрытым небам у аг. Ляскавічы і таксама падарунак ад палескага Зюзі.

Чараўніцтва здарыцца 16 студзеня — арганізатары назавуць імёны пераможцаў.

Каментары9

  • Параска
    21.12.2022
    Нiчога новага , на фота усе той жа Дзед Мароз са Снягуркай , Зюзi тут i блiзка няма
  • большой лебовски
    21.12.2022
    а галоўнае - што за дзед? не па-наску адзет
    гэта НЕ 3юзя. БО
    "Паводле фальклорных звестак XIXст., З. уяўлялі сівым тоўстым дзедам, нізкага росту, з доўгай барадой, босым, у белым футры, без шапкі, з жалезнай булавой."
  • куку
    21.12.2022
    ну если это Зюзя, то тетя значит Зюзюля?

Цяпер чытаюць

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы17

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Усе навіны →
Усе навіны

Заблакаваныя акаўнты ChatGPT, звязаныя з расійскім Z-каналам «Рыбар»2

Сем чалавек загінулі пры выбуху ў кавярні ў Казахстане

Пакістан нанёс авіяўдары па вайсковых аб’ектах талібаў у Кабуле

Беларуска набыла стогадовую хату пад Брэстам — і цяпер хаваецца ад мышэй5

Нечаканыя спалучэнні колераў у мужчынскай модзе гэтай вясной1

Буйнога перавозчыка таксі на паўгода выключаюць з Рэестра. Заблакаваныя для працы ўласныя машыны 800 кіроўцаў2

У мінскім гандлёвым цэнтры за вагамі ў мясным аддзеле сядзела мыш ФОТА4

Ці выгадна сёння ўвозіць тэхніку з Польшчы ў Беларусь?11

На «Белшыну» зноў наклалі санкцыі, якія знялі два гады таму3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы17

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць