Свет44

У Іране не менш за 100 удзельнікаў пратэстаў асуджаныя да смяротнага пакарання

Па даных іранскай праваабарончай арганізацыі Iran Human Rights (IHR), якая базуецца ў Нарвегіі, прынамсі, 100 удзельнікаў антыўрадавых выступаў у Іране, у тым ліку пяць жанчын, асуджаныя да пакарання смерцю або чакаюць вынясення смяротнага прысуду, піша Руская служба Бі-бі-сі.

Пры гэтым праваабаронцы кажуць, што насамрэч пакаранне пагражае нашмат большай колькасці ўдзельнікаў пратэстаў, аднак іх сем'і не расказваюць пра гэта, бо асцерагаюцца ўладаў.

У снежні пасля паказальных судоў ужо было пакарана двое маладых іранцаў — Махсен Шэкары і Маджыдрэза Рахнавард. Рэвалюцыйны суд прызнаў іх вінаватымі ў «вайне супраць Алаха», што з'яўляецца парушэннем вельмі расплывістага закона аб нацыянальнай бяспецы.

У Іране вось ужо больш за сто дзён працягваюцца пратэсты супраць рэлігійнага дыктату ўладаў, падставай для якіх паслужыла смерць маладой іранкі Махсі Аміні. Яна была затрыманая ў Тэгеране паліцыяй нораваў за парушэнне ісламскага дрэс-коду 18 верасня, ёй стала дрэнна ў паліцэйскім участку, дзяўчына трапіла ў кому і неўзабаве памерла.

Гэтыя акцыі пратэсту ўлады паспрабавалі прадставіць як бунт, арганізаваны звонку, і сталі ўжываць зброю. У выніку, па даных IHR, у Іране загінула ўжо, прынамсі, 64 дзіцяці і 34 жанчыны.

У дакладзе праваабаронцаў, апублікаваным у аўторак, названыя імёны ста чалавек, якім ужо вынесеныя або хутка будуць абвешчаныя смяротныя прысуды, пра што паведамілі альбо самі ўлады, альбо сваякі падсудных ці журналісты.

У дакладзе адзначаецца, што ўсе падабаронныя былі пазбаўленыя права доступу да адвакатаў, належнай прававой працэдуры і справядлівага судовага разбору.

«У тых выпадках, калі ім удавалася выйсці на сувязь або калі падрабязнасці іх спраў былі паведамленыя сукамернікамі ці праваабаронцамі, усе гэтыя людзі падвяргаліся фізічным і псіхалагічным катаванням з мэтай выбіць з іх ілжывыя прызнальныя паказанні», — сцвярджае IHR.

Махамад Габадла

Сярод тых, каму пагражае пакаранне, аказаўся і 22-гадовы Махамад Габадла: у суботу Вярхоўны суд пакінуў у сіле вынесены яму смяротны прысуд. Яго таксама асудзілі за «вайну супраць Алаха» пасля таго, як падчас вераснёўскіх пратэстаў у Тэгеране ён заехаў на машыне ў групу паліцэйскіх, задушыўшы аднаго з іх.

Па словах яго маці, Махамад пакутуе ад біпалярнага расстройства, а на сесію суда не быў дапушчаны абраны ім адвакат.

Праваабарончая арганізацыя Amnesty International выказала асцярогі, што Габадлу маглі катаваць ці дрэнна абыходзіцца з ім, пра што можа сведчыць медыцынскае заключэнне, у якім адзначаны раны і сінякі на руках, локцях і лапатцы.

Настаўніцы курдскай мовы і праваабаронцы Махган Кавусі былі выстаўленыя абвінавачванні ў «сусветнай карупцыі». У пачатку судовага працэсу пракурор заявіў, што Кавусі «сваімі пастамі ў сацсетках правакавала людзей на распусту», і цяпер ёй, як і пяці іншым жанчынам, можа пагражаць найвышэйшая мера.

«Абвяшчаючы смяротныя прысуды і прыводзячы некаторыя з іх у выкананне, улады хочуць прымусіць людзей разысціся па дамах», — заявіў журналістам дырэктар IHR Махмуд Аміры Магадам. Па яго словах, гэта зрабіла пэўны эфект, але ў цэлым назіраецца яшчэ большая жорсткасць у адносінах да ўладаў.

Каментары4

  • Мойша
    29.12.2022
    ВечеркО, гэта такі жарт ці што?
  • Даятакой!
    29.12.2022
    ВечеркО, ничего не получится, увы, зло будет существовать , рядом, санкции ещё не сломили ни одного режима. На это способны даже не знаю кто и как. Я пессимист, увы, и мне трудно верится в светлое будущее. Да, я понял ваш сарказм!
  • ВечеркО
    29.12.2022
    Даятакой!, вядома ж гэта быў сарказм да такой дзейснай рэчы як санкцыі захада)))

Цяпер чытаюць

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў29

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія літаратары сёння ў Дзень роднай мовы правядуць дыктоўкі2

«Узяць лахі пад пахі». А што такое лахі?7

На востраве сярод горнага возера на Балканах масава гінуць самкі чарапах. Прычына аказалася нечаканай5

Украінцы атакавалі завод у Удмурціі, на якім робяць «Іскандэры» і «Арэшнік»3

Міністр спорту заклікаў УЕФА дазволіць зборнай Беларусі гуляць дома, як Ізраілю. Але Ізраіль дома пакуль не гуляе4

Трамп дадаў яшчэ 10% тарыфаў на ўвесь імпарт пасля прызнання ранейшых мытаў незаконнымі2

У Польшчы стала больш беларускіх салонаў прыгажосці, але менш рэстаранаў1

У Абхазіі беларуску абаранілі ад хатняга гвалту

«Скідванне да заводскіх наладаў». Вашынгтон патрабуе ад НАТА засяродзіцца толькі на абароне самога альянсу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў29

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць