Вайна

Украіна папрасіла Захад тэрмінова даць дзве эскадрыллі знішчальнікаў

Украіна хацела б тэрмінова атрымаць 24 знішчальнікі ад заходніх краін у рамках першай фазы падтрымкі самалётамі, заявіў прадстаўнік Вайскова-паветраных сіл (ВПС) Украіны палкоўнік Юрый Ігнат.

У найбліжэйшы час Кіеў не прыменіць гэтыя знішчальнікі на полі бою, працягнуў прадстаўнік ВПС, паколькі краіну чакаюць складаныя палітычныя перамовы, працяглыя трэніроўкі пілотаў і «інтэнсіўнае навучанне» наземных рамонтных брыгад. Ён падкрэсліў: «Неба памылак не даруе, таму гэтых людзей трэба рыхтаваць не менш старанна, чым пілотаў».

«Нашы пілоты могуць навучыцца кіраваць гэтымі самалётамі за пару тыдняў. Спатрэбіцца час, каб навучыцца ваяваць з гэтымі самалётамі, каля шасці месяцаў», — растлумачыў Ігнат і падкрэсліў, што тэрміны «надзвычай вялікія» і ва ўмовах баявых дзеянняў іх будуць скарачаць.

Ідэальным варыянтам для Украіны стане атрыманне амерыканскіх F-16, падкрэсліў ён. Паводле слоў Ігната, гэтая мадэль аб'яднала б перавагі чатырох тыпаў самалётаў, якія прымяняюцца ўкраінскімі вайскоўцамі: бамбардзіроўшчык Су-24, два тыпы знішчальнікаў Су-27, МіГ-29 і штурмавік Су-25.

Украіна ўжо вядзе працу ў розных абласцях краіны па падрыхтоўцы ўзлётна-пасадачных палос для стварэння аэрадромнай сеткі ва ўмовах баявых дзеянняў. У далейшым яны могуць стаць аэрадромамі сумеснага базавання, як прынята ў свеце, рэзюмаваў Ігнат.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Беларусі заблакуюць Spotify21

У Беларусі заблакуюць Spotify

Усе навіны →
Усе навіны

Камера зафіксавала, як еўрапейскі лясны кот на Палессі выбіраецца на свет і азіраецца па баках ВІДЭА3

Лідары ЕС датэрмінова завяршылі саміт, так і не дамовіўшыся наконт бюджэту і новага крэдыту для Украіны4

Беларуска зрабілася інфлюэнсеркай у Італіі — расказвае пра цяжкае дзяцінства і топку вагонаў на марозе9

Беларуска з'ехала ў Польшчу з чатырма дзецьмі, нарадзіла яшчэ траіх і прыняла ў сям'ю дзяўчыну з Украіны7

Трамп змяніў сумесную заяву з кіраўніком НАТА, заклікаўшы не толькі Расію, але і Украіну не дапусціць пашырэння вайны1

Работнік бібліятэкі з Глыбокага з досведам забойства запісаўся ў расійскае войска. Першае ж баявое заданне стала фатальным11

«Перш чым маё жыццё абарвецца ў пятлі». Іранкі, прысуджаныя да смерці за ўдзел у пратэстах, моляць пра дапамогу10

Крамы сталіцы абвясцілі зніжкі да 70 працэнтаў на выходныя і пятніцу

Чаму праз смерць спявачкі беларускага хору ад знакамітага мастака Рушчыца адвярнуліся людзі. Таямніца трагедыі на віленскім Звярынцы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі заблакуюць Spotify21

У Беларусі заблакуюць Spotify

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць