Свет11

Пасольства ЗША рэкамендавала сваім грамадзянам тэрмінова пакінуць тэрыторыю Расіі 

Грамадзянам ЗША варта ўстрымацца ад паездак у Расію праз «непрадказальныя наступствы» канфлікту ва Украіне, а тыя, хто ўжо знаходзіцца на яе тэрыторыі, павінны тэрмінова пакінуць краіну. Пра гэта гаворыцца ў папярэджанні, апублікаваным на сайце амерыканскай дыпмісіі, піша РБК.

Фота: Павел Галоўкін, AP

У пасольстве адзначылі, што расійскія ўлады могуць адмовіць амерыканцам, якія знаходзяцца ў Расіі, у прызнанні двайнога грамадзянства, пазбавіць іх доступу да консульскай дапамогі ЗША, а таксама падвергнуць мабілізацыі і перашкодзіць іх выезду з краіны.

«Калі вы хочаце выехаць з Расіі, вам варта як мага хутчэй прыняць самастойныя меры. Пасольства ЗША мае сур'ёзныя абмежаванні ў сваіх магчымасцях дапамагчы грамадзянам ЗША пакінуць краіну, і магчымасці транспарціроўкі могуць раптам стаць яшчэ больш абмежаванымі», — сказана ў паведамленні.

Акрамя таго, амбасада ЗША рэкамендавала сваім грамадзянам, якія знаходзяцца ў Расіі, «пазбягаць любых палітычных ці сацыяльных пратэстаў» і не фатаграфаваць супрацоўнікаў спецслужбаў на падобных акцыях.

Каментары1

  • Жвір
    13.02.2023
    Што цікава, увесь той пералік пагрозаў існаваў, як мінімум, цягам апошніх 12 месяцаў, а заклік да сваіх грамадзянаў пакінуць Расею прагучаў менавіта цяпер, пасьля візыту паветраных балёнчыкаў у межы ЗША і згоды перадаць УСУ цяжкую наступальную зброю, ракеты далёкага радыюса дзеяньня й авіяцыю.

    У сувязі з тым зваротам, ці не прадбачыцца ймавернасьць прыцягненьня да баявых дзеяньняў ва Ўкраіне войскаў НАТА ?

Цяпер чытаюць

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Усе навіны →
Усе навіны

Першая лэдзі ЗША ўпершыню ў гісторыі правядзе пасяджэнне Рады бяспекі ААН3

Праезд у адной з мінскіх маршрутак падаражэе да пяці рублёў

Беларусцы даводзіцца даказваць права пісаць дыпломную працу па-беларуску9

Заблакаваныя акаўнты ChatGPT, звязаныя з расійскім Z-каналам «Рыбар»2

Сем чалавек загінулі пры выбуху ў кавярні ў Казахстане

Пакістан нанёс авіяўдары па вайсковых аб’ектах талібаў у Кабуле

Беларуска набыла стогадовую хату пад Брэстам — і цяпер хаваецца ад мышэй5

Нечаканыя спалучэнні колераў у мужчынскай модзе гэтай вясной2

Буйнога перавозчыка таксі на паўгода выключаюць з Рэестра. Заблакаваныя для працы ўласныя машыны 800 кіроўцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць