Грамадства44

«Найлепшая вуліца» ў Мінску спыняе існаванне?

У жніўні мінулага года ў двары завода «Луч» адкрыўся фудкорт «Найлепшая вуліца». Планавалася, што ён будзе працаваць круглы год, але ў кастрычніку ў сацсетках з'явіўся пост пра тое, што пляцоўка сыходзіць на канікулы да вясны, а цяпер пішуць, што вуліца больш не працуе.

Фота: Realt.by

«Найлепшыя людзі горада Мінска! Вымушаныя вам паведаміць, што пляцоўка «Найлепшая вуліца» больш працаваць не будзе. Партнёрства з заводам «Луч» для нас было велізарнай памылкай. Кіруючы склад аднаго з найбуйнейшых заводаў горада Мінска дазваляе сабе ўзбагачацца за кошт прадпрымальнікаў малога бізнэсу. Шкада … — напісалі ў інстаграме арганізатары. — Але не будзем пра сумнае. Мы абяцаем, што зусім хутка сустрэнемся з вамі на новай пляцоўцы. І вядома ж, мы дзякуем вам за тое, што былі з намі. Бо без гарэзлівага дзіцячага смеху, крынжавай моладзі і ўтульных закаханых парачак наша «Найлепшая вуліца» не была б такой яркай».

На Мінскім гадзіннікавым заводзе інфармацыю пра закрыццё «Найлепшай вуліцы» абверглі.

«Найлепшая вуліца» працягне сваю працу ў абноўленым фармаце ў новым сезоне. Зараз ідзе распрацоўка новай канцэпцыі і падрыхтоўка да адкрыцця пляцоўкі», — распавёў блогеру Кокабай намеснік дырэктара па развіцці Мінскага гадзіннікавага завода Рафік Саркісян.

«На жаль, папярэдні падрадчык не апраўдаў чаканняў і супрацоўніцтва з ім спынена. Інфармацыя, размешчаная ў Instagram-акаўнце «Лучшая вуліца», не адпавядае рэчаіснасці і не з'яўляецца афіцыйнай пазіцыяй ААТ «Мінскі гадзіннікавы завод», — дадаў Рафік Саркісян. «Просьба перадаць правы на акаўнт пляцоўкі ігнаруецца з боку папярэдняга аператара і акаўнт выкарыстоўваецца зламысна, як трыбуна для выражэння асабістай неабгрунтаванай пазіцыі і спроба дыскрэдытацыі ўладальніка пляцоўкі».

На заводзе заявілі, што працягнуць працу па падрыхтоўцы да новага сезона, а з ТАА «Рэстаранная карпарацыя» будуць разбірацца ў судзе.

Каментары4

  • ЯНКА
    16.02.2023
    Слоўца «крынж» — гэта чарговае расейскае паскудзтва.
  • бабруйчанін
    16.02.2023
    Зразумейце у рэшце рэшт " тік токеры" айці..
    У " рєзєрваціі шарашке гєтто" Будучыню ні пабудуешь.
    Цябе дазволяць казіно зыбіцкую жыць нейкі час " сваім цікавым" лучьШым жыццем на " лучшчей улице" )) Але октябрьская лучшая ведет.
    ..У Курапаты..на Акрєсціна...
    У лепшым выпадку..як зауседы ..у ..так так у ..упу
  • Луч
    16.02.2023
    Я так зразумеў, што хочуць адціснуць бізнес.

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка збіраецца на доўгі час за мяжу57

Лаўроў: Беларусь імкнуцца ўцягнуць ва ўкраінскі канфлікт11

Заробак як у айцішніка: беларускаму трактарысту прапануюць да 10 тысяч рублёў. Разабраліся, у чым сакрэт5

СК РФ назваў прозвішчы адказных і выканаўцаў, хто, па яго версіі, атакаваў аўтобус з беларускімі дзецьмі пад Бранскам17

26‑гадовы Максім з Баранавіч — новая ахвяра вайны12

«Гэта ўнікальны выпадак!» Каля «Мінск-Свету» заўважылі птушку года1

Будынак крэйдавага завода ў Белгарадскай вобласці разбураны ў выніку ўдару беспілотнікаў1

Ордэн Белага Арла, які забралі ў Зяленскага, вярнуўся ў Польшчу. Што з ім будзе цяпер?4

У Крыме здарылася маштабнае адключэнне святла6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць