Вайна2121

Зяленскі: Уступленне Беларусі ў вайну было б велізарнай памылкай

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі даў інтэрв'ю міжнароднаму аглядальніку Бі-бі-сі Джону Сімпсану. Ён адхіліў магчымасць якіх-небудзь тэрытарыяльных саступак Расіі.

Фота: Jacquelyn Martin / AP

У адказ на пытанне аб магчымасці кампрамісу з расійскім лідарам Уладзімірам Пуціным Зяленскі заявіў:

«Cёння наша выжыванне, наша яднанне — адна мэта. Мы ідзём у Еўропу, Украіна выбрала гэты шлях. Усё гэта немагчыма страціць. Украіна хоча гарантый бяспекі, усе мы хочам — мы аб'яднаныя. Таму якія-небудзь тэрытарыяльныя кампрамісы будуць толькі аслабляць нашу дзяржаву. Пытанне ж не ў слове «кампраміс». Навошта яго баяцца? У нас мільён кампрамісаў у жыцці. Яны кожны дзень адбываюцца. Пытанне — з кім. Кампраміс з Пуціным? Не! Чаму? Бо няма веры», — сказаў ён.

Зяленскі дадаў, што якія-небудзь кампрамісы ў дачыненні да Данбаса, Крыма або паўднёвых тэрыторый Украіны будуць «бомбай у цэнтры нашай краіны і бомбай у цэнтры Еўропы».

Таксама Зяленскі закрануў адносіны з Аляксандрам Лукашэнкам, які ў чацвер заявіў, што гатовы ўступіць у вайну супраць Украіны, калі «адтуль хоць адзін салдат прыйдзе на тэрыторыю Беларусі забіваць» яго людзей.

«Я спадзяюся, што Беларусь не далучыцца да вайны. Калі гэта адбудзецца — мы будзем змагацца і выжывем», — сказаў Зяленскі, дадаўшы, што станавіцца плацдармам для нападу расійскага войска супраць Украіны было б для Беларусі велізарнай памылкай.

Каментары21

  • BLR
    17.02.2023
    БЕЛОРУССИЯ ўжо стала плацдармам для вайсковай агрэсіі. Менавіта з БЕЛОРУССИИ ўсе і пачалось, і без яе наўрадцьці пачалось бы.
    А пытаньне ўступленьня ў вайну наяўнага лукашенскаўскага войска (падначаленага Расеі) будзе залежыць ад посьпехаў новай вайсковай кампаніі гэтага года. Калі посьпех будзе відавочны - безумоўна, што апрычнікі Лукашенкі далучацца. Калі працягнецца мясарубка, то вядома Пуцін дазволіць пакінуць апрычнае войска Лукашенкі ў спакоі
  • С утра подумалось
    17.02.2023
    Ну так ему это нужно рассказывать избраннице беларускага народа, а не военному преступнику, с которым его офис ведет "подковерные терки". Тогда и вопрос о противостоянии вступления Беларуси в войну можно поднять на соотвествующий уровень - народа Беларуси. А пока его подоляки плюют в сторону избранницы беларускага народа то и угроза отдачи приказа белорусской армии указанным преступником ежедневно нарастает. Поэтому эту угрозу преступник разыгрывает с такой тщательностью для утверждения своей мнимой значимости в данном регионе. И такую игру принимают подоляки и прочие в ущерб именно интересам украинского и белорусского народа. А гордыня - всегда препятствие для креативного мышления...
  • Ы
    17.02.2023
    Да не вступит Беларусь в войну, это надежный предсказуемый партнер, Подоляка спроси.  Можешь продолжать барыжить.

Цяпер чытаюць

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты10

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка28

Уласнік «Мясной губерні» прасоўвае на эстраду васьмігадовую дачку. Яна ўжо паспела засвяціцца ў акцыі ў падтрымку Лукашэнкі13

Іран адмовіўся весці перамовы з ЗША без выканання пяці ўмоў8

У Беларусі сталі ставіць аўтаматы з піцай. Які там асартымент?1

Успышка хантавіруса на MV Hondius: СААЗ пакуль не бачыць пагрозы далейшага распаўсюджвання інфекцыі1

Трамп сёння ляціць у Кітай

Прайшоў першы паўфінал «Еўрабачання-2026»2

Вайна ў Іране пагражае апошнім азіяцкім гепардам — навукоўцаў вінавацяць у шпіянажы1

Памёр расійскі журналіст Уладзімір Малчанаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты10

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць