Грамадства11

«Вышыты ручнік вылечваў людзей». Мінчанка стварае ўпрыгажэнні па матывах беларускіх арнаментаў

Гэта майстрыха з Мінска робіць з пацерак (бісеру) неверагодныя ўпрыгажэнні. Натхняюць яе на працу беларускія народныя матывы і сюжэты па іх, піша CityDog.io.

Захапленне беларускім рукадзеллем у Даркі пачалося з дзяцінства. Дзяўчынка часта назірала за сваёй бабуляй, якая працавала над ручнікамі. Менавіта яна і навучыла Дарку вышываць. Спачатку былі простыя кветкі, пасля ўсё больш і больш складаныя ўзоры — так у нейкі момант гераіня артыкула пачала рабіць з пацерак упрыгажэнні.

«У мяне ёсць дзве любімыя кнігі: «Беларускі арнамент і ткацтва» і «Повязь часоў. Беларускі ручнік». Па іх я працую, імі натхняюся. Магу гартаць і чытаць іх гадзінамі, каб кожны раз браць адтуль новыя веды.

Мне здаецца, што пацеркі самі абралі мяне. Аднойчы хацела сесці павышываць, каб успомніць, як гэта робіцца, бо ўсё ніяк не даходзілі рукі. І тут гартаю стужку ў Instagram, на вочы трапляецца відэа, дзе дзяўчына робіць бранзалет з пацерак на звычайнай кардонцы.

Пасля гэтага — усё: ноч не спала, а зранку паляцела ў краму, каб купіць самыя танныя пацеркі і паспрабаваць зрабіць штосьці самой. Я была неверагодна радая, калі атрымаўся бранзалет — крывенькі, але мой. Пасля гэтага ўспомніла, што ў мяне ёсць спампаваная кніга пра арнамент. З гэтага і пачалася гісторыя майго хобі».

Гэтая гарлячка зроблена па матывe вясельнай посцілкі

За кожным арнаментам стаіць свая гісторыя: «вышыты ручнік ці посцілка вылечвалі людзей»

«За кожным сімвалам у арнаменце стаіць нейкая гісторыя. Любая посцілка ці ручнік — гэта не проста ўзоры, а нейкая гісторыя. Напрыклад, адна з гераінь кнігі «Беларускі арнамент і ткацтва» казала: «Усё, што я бачыла ў жыцці, што рабіла, як мучылася, як весялілася, любіла хлопцаў, выходзіла замуж, як мы будавалі дом, кахалі адно аднаго, — усё гэта я расказвала ў сваіх работах. У іх я уклала ўсё свае сэрца, усю сваю любоў».

Майстры верылі ў моц арнаменту: ёсць шмат гісторый, калі вышыты ручнік ці посцілка вылечвалі людзей альбо здзяйснялі мары. Шчыра кажучы, не ведаю, як гэта працуе, але нешта чароўнае тут, напэўна, існуе. Гэта ж нашы карані і продкі.

Беларускі арнамент можна вывучаць бясконца, гэта наш самы вялікі скарб. Нягледзячы на тое, што сімвалы вельмі падобныя адно да аднаго, яны розныя, як і іх сэнс.

Напрыклад, узор «зорка». Ён ёсць у аснове вобраза маці, чалавека, таксама ён сімвалізуе ўраджай. Але розніца паміж гэтымі «зоркамі» даволі вялікая».

Вобраз маці — зорка ў абрамленні пышнага вянка і гірлянды з кветак. Абрамленне можа быць квадратным ці васьмікутным
Вобраз чалавека — гэта таксама зорка, але не з чатырохкутным абрамленнем, а з больш простым, ланцужковым
Сімвал жолуда — гэта ўжо не «класічная» зорка, а разетка, створаная з чатырох жытнёвых каласкоў

Навошта гэта ўсё — «Каб людзі натхняліся Беларуссю»

«Я ніколі не працую над упрыгажэннямі, калі ў мяне няма настрою, — прызнаецца Дарка. — Альбо калі раптам адчуваю нейкую збянтэжанасць, то тады таксама праца адразу спыняецца. Таму ў маіх вырабах толькі спакой і сапраўдны беларускі дзэн.

Сваёй працай я хацела б настроіць людзей натхняцца Беларуссю. Гэта адна з асноўных прычын, чаму я гэтым займаюся».

У гэтым упрыгажэнні ёсць матыў дажджу. Тут пялёсткі выглядаюць, як кроплі. Працу рабілі па ўспамінах дзяўчыны, якая памятала падобны арнамент у сваёй бабулі
«Гэта праца называецца «Шчаслівае каханне». Калі бачыце галубкоў, то гэта балада пра каханне. Калі дзюбкі глядзяць адна на адну, то шчаслівае, узаемнае каханне. А вось калі птушкі павернутыя хвастамі, то гэта каханне без узаемнасці: сэрца майстрыхі баліць і разбітае».

Чытайце таксама:

Дзе купіць швэдар? Вось сем беларускіх брэндаў, у якіх можна знайсці незвычайныя і яркія швэдры, джэмперы і «павуцінкі»

«Калі чалавек запытваецца «чый я», то вяртае сабе актыўную ролю». Беларуска даследуе, як гісторыя ўплывае на наш з вамі псіхалагічны стан

Каментары1

  • почти перестала верить в символику
    18.02.2023
    "ёсць шмат гісторый, калі вышыты ручнік ці посцілка вылечвалі людзей альбо здзяйснялі мары"

    про чудодейственные иконы еще больше таких историй

Цяпер чытаюць

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі4

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі пачалі прадаваць беларускія планшэты, падазрона падобныя да кітайскіх2

Найгоршая ў Еўропе. Беларусь сярод аўтсайдараў у сусветным рэйтынгу ШІ11

У Мінску чалавек памёр на аўтобусным прыпынку1

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі27

Марыя Калеснікава запісала калядны зварот на пяці мовах ВІДЭА30

Сям'я Ціханоўскіх павіншавала беларусаў з Калядамі ФОТА9

Развітанне з Мікітам Мелказёравым пройдзе 30 снежня ў Варшаве2

У Вялікім Егіпецкім музеі на вачах наведвальнікаў збіраюць карабель фараона Хеопса

Цапкала адказаў Коўлу. І зрабіў выгляд, што яго не злавілі на хлусні17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі4

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць