Як паведаміла Генпракуратура, запрацаваў інтэрнэт-сайт komissia-dom.by. На гэтым сайце размешчаная «ўся неабходная даведачная інфармацыя: патрабаванні да зваротаў, парадак іх падачы і тэрміны разгляду, кампетэнцыя Камісіі, а таксама адказы на пытанні, якія часта задаюць».

На сайце ёсць магчымасць звярнуцца наўпрост з выкарыстаннем электроннай пошты альбо Telegram-бота.
На тое, каб сайт запрацаваў, спатрэбіўся роўна месяц пасля падпісання ўказа. Адпаведны раздзел на сайце Генпракуратуры не адкрываўся з-за мяжы.
Каментары