Культура2929

Прарыўны праект: выйшаў у свет першы нумар навукова-папулярнага часопіса па-беларуску

Часопіс «Памылка» стварыла група энтузіястаў з мэтай папулярызацыі навуковых ведаў на беларускай мове. 

Праца над першым нумарам вялася паўтара года. Сябры яго каманды воляй лёсу раскіданы па ўсім свеце. Але яны здолелі рэалізаваць задуманае. Самі выступілі ў якасці аўтараў і ілюстратараў.

З матэрыялаў першага нумара можна даведацца пра ўраджэнца Беларусі, аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863—64 гадоў Уладзіслава Малахоўскага, якога лічаць стваральнікам прататыпа фотаапарата «Кодак».

У іншым артыкуле ў даступнай форме распавядаецца гісторыя такога вынаходніцтва, як электронна-прамянёвая трубка, дзякуючы якому з'явілася тэлебачанне.

Чытачы таксама даведаюцца, пры якіх фізічных умовах магчыма змясціць лімузін у гаражы для «Фальксвагена-жука» і пазнаёмяцца з такім новым спосабам здабывання электраэнергіі, як гравітацыйная батарэя. Дарэчы, аўтар прапаноўвае рашыць некалькі задач для замацавання ведаў.

Знайшлося месца ў часопісе і для разваг аб праблемах сучаснай аптэкарскай вытворчасці і раскрыцця візуальных падманаў старажытнагрэцкіх архітэктараў.

Нечаканым для зместу навукова-папулярнага часопіса падаецца раздзел «Мастацтва». Аднак не трэба спяшацца з высновамі. Сродкамі мастацтва можна ілюстраваць гучанне часу. Што і даказвае мастачка Алена Махнач.

Чаму такая дзіўная назва часопіса? Бо вядома, што любое навуковае адкрыццё пачынаецца з памылкі.

Каманда запрашае ахвотных пісаць пра навуку і стаць часткай супольнасці часопіса. Таксама вітаецца ўдзел мастакоў для ілюстравання артыкулаў.

Чытайце яшчэ:

Каманда праекта Politzek.me запускае часопіс Politzek Times 

Дзіцячы часопіс «Матуліна сонейка» вярнуўся да чытачоў

Каментары29

  • дочка Максима Дизайнера
    19.03.2023
    "Чаму такая дзіўная назва часопіса? Бо вядома, што любое навуковае адкрыццё пачынаецца з памылкі."
    блін. але хто ж так з Зямлёй памыліўся, што я не жыву, а мучаюся(
  • Anatol Starkou
    19.03.2023
    Ясна. Нарэшце бчб навука і тэхніка з'явіліся для бел-чырвона-белых навукоўцаў і інжынераў. Чытайце самі, змагары бчб навукі і тэхнікі.
  • Цыбуля
    19.03.2023
    Малайцы! Але, каб пазнаёміцца з кантэнтам - грошы наперад. Хоць сума і невялікая, але плаціць за невядома што ад невядома каго жадання няма.

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць