Свет99

Кадыраў распавёў, чаму пастаянна кажа «дон»

«Гэта таксама акцэнт на тое, што я чачэнец».

Фота: тэлеграм-канал Кадырава

Рамзан Кадыраў у інтэрв'ю тэлеканалу «Россия 1» растлумачыў значэнне слова «дон» і прычыну яго пастаяннага выкарыстання падчас любой сваёй размовы.

Ён сказаў, што гэта патрэбна яму «для сувязі слоў» і для акцэнтавання ўвагі на яго чачэнскім паходжанні.

«Гэта для сувязі слоў. Вы ведаеце, што такое «карацей кажучы», вось тое ж самае і «дон» — для сувязі слоў. Гэта значэння не мае, проста для сувязі слоў кажу. І акцэнт, што я чачэнец, таксама абазначаю гэтым. І больш нічога», — распавёў Кадыраў.

Выкарыстанне гэтага слова-паразіта кіраўніком Чачні, па падліках некаторых расійскіх СМІ, у сярэднім можа даходзіць да 30 разоў за 2—3 хвіліны прамовы.

Нагадаем, што зусім нядаўна ў Кадырава скралі высакароднага англійскага каня, які знаходзіўся ў Чэхіі ў якасці яго замарожанай падсанкцыйнай маёмасці.

Каментары9

  • Шаміль
    20.03.2023
    Гэта азначае што ты га.дон!
  • даведка
    20.03.2023
    Это как полковник Дмитрий Павличенко для связки слов постоянно вставляет «на»...
  • Андрусь
    20.03.2023
    У нас на тэрміновай службе камандзір часткі ў такім значэнні выкарыстоўваў слова "мля" (менавіта праз такое невыразнае, але "м"). Проста на разводах перад усёй часткай казаў: "Тарищь капитан, мля, у вас солдаты, мля, на подшивах листья, мля, кленовые вышивают, мля. Куда вы, мля, смотрите, мля, там у себя, мля?"

Цяпер чытаюць

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь11

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі знялі блакіроўку трафіку з-за мяжы

Мінчанка назвала сына незвычайным імем. Яе Добр у Беларусі адзіны30

ЗША эвакуююць дыпламатаў і перамяшчаюць войскі на Блізкім Усходзе. Трамп разглядае новыя ўдары па Іране1

У Мінску адбудзецца маштабны сход людзей з імем Андрэй4

Беларуская прадпрымальніца прадала вілу ў Юрмале амаль за 7 мільёнаў еўра10

У выніку расійскага ўдару па Кіеве разбураныя некалькі гандлёвых цэнтраў ФОТЫ

Беларуска спрабавала даць хабар кіраўніку расійскай калоніі, каб сына перавялі ў іншы атрад

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода4

У Літве выбухнулі і загарэліся кантрабандныя шары

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь11

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць