Здароўе11

Існуюць людзі, якія могуць быць заўсёды п'янымі, не выпіваючы ні грама алкаголю

Рэч у вельмі рэдкім захворванні — сіндроме аўтабровара, з-за якога арганізм увесь час выпрацоўвае спірт.

Марк Манджарда. Фота: ABC7 New York

Тэлеканал ABC7 New York 17 сакавіка паказаў сюжэт пра амерыканца Марка Манджарда, арганізм якога здольны перманентна выпрацоўваць спірт. Мужчына падзяліўся, як ён з гэтым жыве і як гэта адбіваецца на яго жыцці.

Манджарда распавёў, што першыя сімптомы з’явіліся яшчэ ў 2006 годзе. Тады мужчына працаваў настаўнікам у школе, але супрацоўнікі пачалі скардзіцца, што ад яго пахне алкаголем. Марк сцвярджаў, што ніколі не піў на працоўным месцы, але ніхто яму не паверыў. У выніку мужчына разам з сям’ёй быў вымушаны пераехаць у іншы горад і ўладкавацца на новую працу.

«Я ніколі гэтага не зрабіў бы, бо я настаўнік. Мяне гэта вельмі непакоіла. Я сапраўды паняцця не меў, што адбываецца, але іншыя не паверылі мне, калі я сказаў, што не п'ю», — расказаў Марк Манджарда.

Затым мужчыну аднойчы спыніла паліцыя за тое, што ён нібыта кідаў смецце на дарогу. Яго праверылі алкатэстарам, які паказаў 0,18 — 0,19 мг/л (звыш 0,3 праміле, што раўназначна ўжыванню адной бутэлькі піва аб'ёмам 0,33 мл за 15 хвілін да праверкі алкатэстарам). Марк Маджарда быў шакаваны, бо ён не піў і нават не адчуваў сябе п’яным. Пазней яго абвінавацілі ў кіраванні машынай у п’яным стане.

Мужчыну зноў звольнілі з працы, на яго завялі крымінальную справу за кіраванне машынай у нецвярозым стане. Ён быў у татальным адчаі.

«Тады я страціў усё. Я страціў усё, што толькі можна страціць. Я павінен быў прадаць свой дом, я павінен быў прадаць сваю машыну. Я не мог уладкавацца на працу ў адукацыйнай сферы, я не мог уладкавацца на працу ў прадуктовай краме. Мяне абвінавачвалі ў цяжкім злачынстве. Вы ведаеце, мне пагражала турма з-за дзвюх крымінальных спраў па кіраванні ў нецвярозым стане», — падзяліўся Манджарда.

Аднак ягоная маці вырашыла пашукаць інфармацыю ў інтэрнэце і знайсці хоць нешта, звязанае з сімптомамі сына. У выніку яна даведалася пра сіндром аўтабровара, пры якім арганізм чалавека можа рэгулярна выпрацоўваць спірт.

Тады Марк адразу звярнуўся да доктара Прасана Вікрэмесінгхэ, аднаго з нешматлікіх прафесіяналаў, які спецыялізаваўся на лячэнні такой хваробы. Хутка аналізы пацвердзілі здагадкі аб наяўнасці вышэйзгаданага сіндрому.

Доктар Вікрэмесінгхэ лічыць, што сіндром аўтабровара выклікаюць антыбіётыкі, якія парушаюць мікрафлору ў кішэчніку чалавека, што дазваляе грыбку і дражджам расці ў арганізме. Калі чалавек з сіндромам аўтабровара ўжывае цукар ці вугляводы, кішэчнік перапрацоўвае іх і «вырабляе» спірт, які распаўсюджваецца ў крыві.

Вікрэмесінгхэ таксама сцвярджае, што замоўчванне такой хваробы і няведанне людзей аб тым, што такое ўвогуле існуе, выклікае шмат праблем у хворых на яе людзей. Вядомы выпадкі, калі кіроўцу, які пакутаваў ад сіндрому аўтабровара і пры гэтым быў цвярозы, змяшчалі ў турму і пазбаўлялі права кіраваць машынай. Такое захворванне можа сапраўды зруйнаваць чалавечае жыццё.

«Прапанаваны мною спосаб лячэння прадугледжвае прыняцце супрацьгрыбковых прэпаратаў пераральна альбо, пры неабходнасці, унутрывенна. Я прапаную пацыентам прытрымлівацца строгай дыеты без вугляводаў на працягу першых шасці тыдняў лячэння, а пасля гэтага ўжо пераводжу іх на дыету з нізкім утрыманнем вугляводаў на працягу наступных некалькіх месяцаў, зніжаючы прыём супрацьгрыбковых прэпаратаў», — тлумачыць доктар Вікрэмесінгхэ.

Ён адзначае, што такім спосабам ужо вылечыў 30 сваіх пацыентаў, а таксама мае намер дабіцца прызнання і прыняцця сваёй методыкі лячэння медыцынскай супольнасцю. 

Нагадаем, што раней мы пісалі аб тым, што, нягледзячы на ​​ўсю шкоду алкаголю, яго маленькая доза здольная прывесці да станоўчых змен у арганізме чалавека.

Каментары1

  • Федя
    29.03.2023
    А с виду всётки алкаш:)

Месяцы карцару і два з паловай гады без сонца. Як малады мінчук прайшоў праз калонію і крытую турму

Месяцы карцару і два з паловай гады без сонца. Як малады мінчук прайшоў праз калонію і крытую турму

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Масквой разбіўся пасажырскі самалёт Sukhoi Superjet-1008

Мінулая ноч у Мінску была «агурковай». Гэта як?2

Джэніфер Лопес і Бэн Афлек выставілі на продаж шыкоўны асабняк у Беверлі-Хілз ФОТЫ1

Вядомы беларускі арбітр апынуўся за кратамі за стварэнне «экстрэмісцкага» чата1

Расіянін сярод белага дня зладзіў дрыфт на праспекце Пераможцаў. ДАІ яго знайшла і прымусіла выбачацца2

«Фактар ​​Свіфт». Амерыканская грамадскасць чакае заявы Тэйлар Свіфт наконт Байдэна4

YouTube у Расіі могуць заблакаваць у верасні, пішуць СМІ. У Крамлі называюць гэта няпраўдай4

У цэнтры Мінска грузавік захрас пад мостам — кіроўца не ацаніў вышыні грузу1

Белгідрамет упершыню сёлета абвясціў максімальны чырвоны ўзровень небяспекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Месяцы карцару і два з паловай гады без сонца. Як малады мінчук прайшоў праз калонію і крытую турму

Месяцы карцару і два з паловай гады без сонца. Як малады мінчук прайшоў праз калонію і крытую турму

Галоўнае
Усе навіны →