Грамадства1212

Пяскоў: Вайна будзе доўгай

Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заявіў, што «вайна ў шырокім кантэксце» працягнецца доўга, і прапанаваў згуртавацца вакол Пуціна.

Дзмітрый Пяскоў. Фота: kremlin.ru

«Калі вы маеце на ўвазе, скажам так, вайну ў шырокім кантэксце — гэта супрацьстаянне з варожымі дзяржавамі, з недружалюбнымі краінамі, гэта гібрыдная вайна, якая развязана імі ў адносінах да нашай краіны, — то гэта надоўга. І тут нам патрэбна цвёрдасць, упэўненасць у сабе, мэтанакіраванасць і яднанне вакол прэзідэнта», — паведаміў Пяскоў у сераду на рэгулярным брыфінгу з журналістамі.

Таксама Пяскоў сказаў, што мэты Расіі ў вайне з Украінай не могуць быць дасягнутыя палітыка-дыпламатычным шляхам, а толькі ваенным.

Напярэдадні брытанская газета Guardian распавяла, што Пяскоў падчас званай вячэры, на якой прысутнічалі прадстаўнікі расійскай культурнай і палітычнай эліты, папярэдзіў, што цяперашнія падзеі працягнуцца яшчэ вельмі доўга і трэба рыхтавацца да цяжкіх часоў.

«Мяркую, што вы чакаеце, каб я нешта сказаў, — прыводзіць газета словы крамлёўскага прэс-сакратара, пераказаныя ёй незалежна двума ўдзельнікамі мерапрыемства, якое прайшло незадоўга да Новага года. — Будзе значна цяжэй. Гэта зойме вельмі, вельмі шмат часу».

Па словах аднаго з удзельнікаў размовы, пасля гэтых слоў, якія выклікалі ў многіх пачуццё няёмкасці, прысутным стала ясна, што Пяскоў папярэдзіў іх аб тым, што вайна нікуды не дзенецца і ім трэба рыхтавацца да цяжкіх выпрабаванняў.

У сваю чаргу сакратар Рады бяспекі РФ Мікалай Патрушаў у сераду таксама абвясціў, што Расія не спыніцца, пакуль не дасягне сваіх галоўных мэт у гэтай вайне — «дэмілітарызацыі і дэнацыфікацыі» Украіны.

«Нягледзячы на няўхільна ўзрастаючую вайсковую дапамогу Украіне з боку ЗША і іншых заходніх дзяржаў, усе заяўленыя мэты спецыяльнай ваеннай аперацыі будуць абавязкова дасягнуты. Мы даможамся дэмілітарызацыі і дэнацыфікацыі Украіны, забяспечым тэрытарыяльную цэласнасць Расійскай Федэрацыі і бяспеку нашага насельніцтва», — заявіў Патрушаў падчас сустрэчы сакратароў Радаў бяспекі краін — членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Дэлі.

Каментары12

  • Не верьте Пескову!
    29.03.2023
    А пурга будет короткой...
  • Туз
    29.03.2023
    Скоты одним словом. Как бы из самих перья не полетели
  • ром
    29.03.2023
    Слухай клоўна і разумей усё наадварот. Ёсць шчэ дэбілы, хто гэтага не разумее? Камень ужо коціцца з гары. Ні пяскуоў, ні путлер, ні лукавы ўжо яго не спыняць.

Цяпер чытаюць

Расійскія ваенкары заяўляюць, што страты дасягнулі непрымальнага ўзроўню. «Чакае нас рэмейк восені 2022 года»15

Расійскія ваенкары заяўляюць, што страты дасягнулі непрымальнага ўзроўню. «Чакае нас рэмейк восені 2022 года»

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская, магчыма, адзначыць Дзень Волі ў Кіеве14

Прыбытак Volkswagen упаў на 44%. Канцэрн скароціць 50 тысяч працоўных месцаў у Германіі20

Зяленскі: Структура расійскіх страт — 62% забітых і 38% параненых3

У Мінску пачалі будаваць вялікі падземны фудкорт4

У Польшчы паведамілі пра затрыманне беларускага «злодзея ў законе». Вось толькі незразумела, што з ім рабіць далей

Украіна прапаноўвала ЗША тэхналогіі процідзеяння іранскім беспілотнікам. Тыя не зацікавіліся, цяпер лічаць гэта «найбольшым промахам»14

ЗША абмяжуюць паслабленне нафтавых санкцый супраць Расіі пастаўкамі ў Індыю3

Пасля некалькі гадоў скарачэння ў Беларусі зноў стала расці колькасць аграсядзіб

Прызналі «экcтрэмісцкім фармаваннем» тэлеграм-чат «Беларусы Валенсіі»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскія ваенкары заяўляюць, што страты дасягнулі непрымальнага ўзроўню. «Чакае нас рэмейк восені 2022 года»15

Расійскія ваенкары заяўляюць, што страты дасягнулі непрымальнага ўзроўню. «Чакае нас рэмейк восені 2022 года»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць