Грамадства

Мінпрыроды нагадала пра недапушчальнасць выпальвання сухой травы. І расказала пра немалыя штрафы

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя нагадала, што ў Беларусі забароненыя сельскагаспадарчыя палы і выпальванне сухой расліннасці. Інфармацыя пра гэта размешчаная на сайце ведамства.

Пераважная большасць пажараў у экасістэмах, па даных Мінпрыроды, адбываецца па віне людзей, а на долю ўмоў надвор'я прыпадае толькі 5-10% такіх выпадкаў.

У ведамстве таксама абвяргаюць стэрэатып пра тое, што выпальванне леташняй травы спрыяе яе росту ў перспектыве. Спецыялісты адзначаюць, што попел пасля палу ніяк не паляпшае якасць глебы, бо губляюцца азотныя злучэнні. Больш за тое — у агні знішчаецца карысная мікрафлора, перш за ўсё тая, што дапамагае раслінам выстаяць у выпадку хваробы.

Таксама ў працэсе гарэння ў атмасферу паступае вуглякіслы газ. Рэшткі ядахімікатаў і ўгнаенняў у агні ўтвараюць таксічныя злучэнні. Уздоўж дарог пры выпальванні сухой травы паветра забруджваецца цяжкімі металамі.

У Мінпрыроды нагадалі пра меры пакарання за такую дзейнасць.

За незаконнае выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама іржышча і пажніўных рэшткаў на палях або непрыняцце мер па ліквідацыі палаў прадугледжаны штраф ад 10 да 30 базавых велічынь (1 базавая — 37 рублёў).

За развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах парушальнік заплаціць да 12 базавых.

Калі будзе ўсталяваны факт прычынення шкоды навакольнаму асяроддзю, віноўнік панясе грамадзянска-прававую адказнасць. Памеры кампенсацыі ў такім выпадку рэгламентаваныя пастановай Саўміна ад 11 красавіка 2022 года №219.

Каментары

Цяпер чытаюць

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву25

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Ігар Ціткоўскі2

Трамп заявіў, што караблі ВМС ЗША зайшлі ў Армузскі праліў і «ачышчаюць» яго5

Імператарскага пінгвіна і антарктычнага марскога коціка прызналі відамі пад пагрозай знікнення

Упершыню за дзесяцігоддзе «Беллакт» спрацаваў з мінусам, ды яшчэ і агромністым. І вось чаму5

«Вашыя парады мне вельмі дапамаглі». Святлана Ціханоўская павіншавала Івонку Сурвілу з юбілеем2

У Гомелі на рэканструкцыю канферэнц-залы мясцовай міліцыі патрацяць мільён даляраў4

Борыс Джонсан таемна правёў двое сутак на фронце пад Запарожжам23

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі25

Свіслач у Мінску будуць перазапускаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву25

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць