Свет33

Украіна вырашыла забараніць сваім спартсменам удзельнічаць у спаборніцтвах разам з беларусамі і расіянамі

Украіна вырашыла забараніць сваім спартсменам удзельнічаць у спаборніцтвах, да якіх дапушчаныя беларусы і расіяне. Адпаведнае рашэнне падрыхтавала Міністэрства моладзі і спорту. Указ у сябе ў тэлеграм-канале апублікаваў народны дэпутат Жан Белянюк.

Зборная Беларусі па футболе

У дакуменце гаворыцца пра тое, што ўсім спартыўным федэрацыям рэкамендуецца весці маніторынг будучых спаборніцтваў і даведвацца, ці ўдзельнічаюць у іх атлеты з Беларусі і Расіі. Калі такі факт выяўляецца, то прадпісваецца паведамляць пра гэта ў Мінмоладзі і спорту.

Тады ўкраінскіх спартоўцаў і прадстаўнікоў афіцыйных дэлегацый будуць адклікаць і вяртаць іх альбо на тэрыторыю Украіны, альбо ў тое месца, дзе яны знаходзіліся перад адпраўкай на спаборніцтвы.

Раней выканкам МАК зацвердзіў рэкамендацыі наконт таго, што спартсмены з Беларусі і Расіі могуць удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах толькі ў нейтральным статусе. Паведамлялася, што спартоўцы, якія маюць кантракты з расійскімі ці беларускімі вайсковымі ведамствамі або спецслужбамі, не дапускаюцца да спаборніцтваў.

Каментары3

  • Жвир
    14.04.2023
    Глупо. Но дёшево.
  • бабруйчанін
    14.04.2023
    Урэшце рэшт трэба падзяляць Украіна і дзеючая улада у Кіеве..
    Калі у " офісе" шефірыі іньшыя падалякі ні падзяляюць беларусау Беларусь...мы разумеем чаму.Ні варта як ганапольскі і на" прямым " і на єхе сябе паводзіць..
  • Юрчик
    15.04.2023
    бабруйчанін,я звичайний українець але не буду тут писати про ставлення до вас.після Бучі,Гостомеля,Бородянки,удару з білоруссії в спину,підтримку путіна.....мільйони українців вважають,що це рішення ні про що і проклинають Зельця за дивну беззубість стосовно бяларусі...

Цяпер чытаюць

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы18

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Усе навіны →
Усе навіны

Першая лэдзі ЗША ўпершыню ў гісторыі правядзе пасяджэнне Рады бяспекі ААН3

Праезд у адной з мінскіх маршрутак падаражэе да пяці рублёў

Беларусцы даводзіцца даказваць права пісаць дыпломную працу па-беларуску9

Заблакаваныя акаўнты ChatGPT, звязаныя з расійскім Z-каналам «Рыбар»2

Сем чалавек загінулі пры выбуху ў кавярні ў Казахстане

Пакістан нанёс авіяўдары па вайсковых аб’ектах талібаў у Кабуле

Беларуска набыла стогадовую хату пад Брэстам — і цяпер хаваецца ад мышэй5

Нечаканыя спалучэнні колераў у мужчынскай модзе гэтай вясной1

Буйнога перавозчыка таксі на паўгода выключаюць з Рэестра. Заблакаваныя для працы ўласныя машыны 800 кіроўцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы18

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць