Усяго патроху77

У пятніцу 13-га ў Гродне адбудзецца дзень цвярозасці

Такія акцыі ў горадзе над Нёманам ладзяцца раз на квартал.

Такія акцыі ў горадзе над Нёманам ладзяцца раз на квартал.

У пятніцу 13 лістапада ў Гродне пройдзе чарговы дзень цвярозасці. Як адзначае Блог Гродно s13, гарадскія ўлады працягваюць прытрымлівацца свайго плана — 1 «дзень» у квартал. Аўтар блогу скептычна ставіцца да ініцыятывы ўладаў і мяркуе, што «такія дні зусім ніяк не ўплываюць на тых, дзеля каго яны ладзяцца, бо выпівохі ўжо даўно ў курсе, што любімае віно, піва і гарэлку можна набыць у гэты дзень у любым бары». І дадае: «Звычайна ў гэты дзень улады заклікаюць напоўніць сваё жыццё святам здароўя і радасці, зрабіць свет лепшым і больш чысцейшым, перамагчы ўласныя слабасці і паклапаціцца пра тых, хто побач». Дык якую ж святочную праграму прапануюць гродзенскія ўлады месцічам у чарговы дзень цвярозасці? Згодна афіцыйнай інфармацыі, гарадскія мерапрыемствы ў рамках Дня цвярозасці ў пятніцу 13-га будуць адбывацца паводле асобнага плана. Азнаёміцца з планам пакуль немагчыма, але карціну гэтага дня можна скласці з плана гарадскіх мерапрыемстваў на 9-15 лістапада 2009 г. Так, узорны музычна-драматычны тэатр «Гродзенскі званочак» запрашае на спектакль спектакль «Стравусёнак Рокі», Гродзенскі абласны тэатр лялек пакажа «Хто адкажа за планету?». Гісторыка-археалагічны музей у гэтыя дні прапануе наведаць персанальную выставу жывапісу Сяргея Грыневіча, гарадская выставачная зала – выніковую выставу Міжнароднага пленэру «Гродна – дарог скрыжаванне» і г.д. Аматары спорту могуць наведаць першынство Гродна па вольнай барацьбе сярод юнакоў, па баскетболе сярод ВНУ горада. 13 лістапада ў Гродна ў рамках чэмпіянату краіны па хакеі з шайбай адбудзецца сустрэча мясцовага «Нёмана» з наваполацкім «Хімікам». Аматары валейболу могуць наведаць паядынак паміж гродзенскім «Камунальнікам» і віцебскім «Марка».

***

Дні цвярозасці ў Мінску і гарадах Беларусі адбываюцца з ініцыятывы былога міністра ўнутраных спраў Уладзіміра Навумава. Абмежаванне на продаж спіртных напояў па рэкамендацыі мясцовых уладаў уводзіцца ў часе правядзення школьных выпускных вечароў. У Гродне ад 1 сакавіка 2009 года парк імя Жылібера рашэннем мясцовых уладаў абвешчаны зонай цвярозасці.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Орбан разгромна прайграе выбары ў Венгрыі29

Орбан разгромна прайграе выбары ў Венгрыі

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму Расія атакуе Украіну «шахедамі» ўдзень: змена тактыкі з мэш-сістэмамі і палёты «статкамі»1

Віцебскі заапарк перанясуць у іншае месца

Украіна спрабавала ўдарыць па расійскім касмадроме Плясецк3

Камала Харыс можа зноў балатавацца ў прэзідэнты ЗША8

У Венгрыі асвоілі еўрапейскія паўтара мільёна даляраў, пабудаваўшы аўтаразвязку каля чыгункі, якой не існуе22

У Беларусі адзін за адным адмяняюць фестывалі. У чым прычына?6

У Ірландыі мужчына з сякерай атакаваў амерыканскі вайсковы самалёт ВІДЭА4

Дзесяцігадовая дзяўчынка папрасіла гендырэктара NASA зноў лічыць Плутон планетай. Ён ёй адказаў3

Памёр Ігар Ціткоўскі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Орбан разгромна прайграе выбары ў Венгрыі29

Орбан разгромна прайграе выбары ў Венгрыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць