Свет33

У Расіі пасля праверкі боегатоўнасці знялі камандуючага Ціхаакіянскім флотам

Адмірал Сяргей Авакянц пакінуў пасаду камандуючага Ціхаакіянскім флотам. Аб яго прызначэнні на новую пасаду паведаміў пастаянны прадстаўнік Пуціна ў Далёкаўсходняй федэральнай акрузе Юрый Трутнеў.

Сяргей Авакянц

Па словах Трутнева, адмірал прызначаны на пасаду кіраўніка штаба, які курыруе цэнтры ваенна-спартыўнай падрыхтоўкі і патрыятычнага выхавання.

«Гэтую цэнтральную структуру, па сутнасці справы, штаб па выкананні задачы, пастаўленай прэзідэнтам, узначаліць адмірал Авакянц, які да нядаўняга часу камандаваў Ціхаакіянскім флотам», — заявіў Трутнеў на нарадзе, відэа з якой паказалі ў тэлеграм-канале паўнамоцнага прадстаўніка.

У Ціхаакіянскім флоце РФ не каментавалі адстаўку.

Сяргей Авакянц камандаваў Ціхаакіянскім флотам РФ з 2012 года. Пра яго адстаўку стала вядома менш чым праз тыдзень пасля таго, як флот 14 красавіка прывялі ў поўную баявую гатоўнасць у «рамках раптоўнай праверкі».

Марскія пехацінцы 155-й брыгады Ціхаакіянскага флоту РФ, адпраўленыя ва Украіну, восенню 2022 года казалі, што нясуць вялікія страты. Па іх словах, брыгада страціла каля 300 чалавек за чатыры дні. У Мінабароны РФ заявілі, што страты брыгады больш чым за 10 дзён не перавысілі 1% баявога складу. Пазней адзін з марпехаў паведаміў, што камандаванне вырашыла вывесці брыгаду з зоны баявых дзеянняў, але тых, хто «абураўся, пісаў ліст або адмаўляўся штурмаваць», вырашылі пакінуць на пазіцыях, паведамляе Meduza.io.

Каментары3

  • Абу
    20.04.2023
    Адмірал паплыў за караблём...
  • краявiды-далягляды
    20.04.2023
    Цiкава даведацца: хто зараз камандуе флотам Партугалii i як даўно?
  • Гость
    20.04.2023
    Ему ‘’повезло’’.

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома25

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі заявіў, што сітуацыя на фронце найлепшая за 10 месяцаў1

«Табе што, рускіх грошай шкада?» Данейка згадаў забаўны выпадак з Бабарыкам у самалёце15

Жыхарка Мядзельскага раёна ў канцы сакавіка назбірала журавінаў

Расійскі Су-30 пацярпеў крушэнне ў Крыме3

Лукашэнка зноў згадаў 2020 год16

Гомельскі рэцыдывіст нападаў на людзей у пад'ездах, а потым напаў на Украіну. Вынік?8

Лукашэнка расказаў, як лекавалі Статкевіча, і прыплёў пра выбухі17

Улады Беларусі анулявалі пашпарт нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага 3

«Белпол» апублікаваў дакумент аб браніраванні ваеннаабавязаных у перыяд мабілізацыі ў ваенны час6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома25

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць