Вайна33

Расійскі падпалкоўнік, якога паланілі «вагнераўцы», заявіў, што тыя здалі каардынаты кадыраўцаў украінцам

Сёння стала вядома, што ва Украіне быў паранены блізкі паплечнік кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава Адам Дэлімханаў. Кадыраў нават прапаноўваў украінскаму боку грошы за інфармацыю пра яго здароўе. Былы камандзір 72-й мотастралковай брыгады Мінабароны РФ, падпалкоўнік Раман Венявіцін, які стаў знакамітым тым, што трапіў у палон да «вагнераўцаў», заявіў, што гэта «прыгожынцы» здалі кадыраўцаў украінцам. 

Былы камандзір 72-й мотастралковай брыгады Мінабароны РФ, падпалкоўнік Раман Венявіцін. Фота з яго тэлеграм-канала

Венявіцін напісаў у сваім тэлеграм-канале, што «вагнераўцы» «адпомсцілі Рамзану Кадыраву, які раней прыгразіў расказаць пра крыніцы багацця Прыгожына», што пастаўляе харчаванне для расійскай арміі.

Паводле расійскага падпалкоўніка, «Адам Дэлімханаў, правая рука прэзідэнта Чачні, знаходзіцца ў цяжкім стане пасля прыцэльнага артылерыйскага абстрэлу з боку» ўкраінцаў.

«Працавалі прыцэльна і вельмі інтэнсіўна», — сцвярджае Венявіцін.

Паводле яго, страты ў «кадыраўцаў» «істотныя».

«Для эвакуацыі выклікалі 12 бартоў, якія, на шчасце, спрацавалі аператыўна. Параненым, наколькі ведаю, дапамагаюць. Магчыма, хоць гэты інцыдэнт прымусіць нарэшце пачаць прымаць усе неабходныя меры ў дачыненні да асабіста Прыгожына і іншых «бізнэсменаў» з каманднага складу групы «Вагнер», якія заўсёды выкарыстоўвалі Расію выключна для асабістага ўзбагачэння, не грэбуючы нават непасрэдным супрацоўніцтвам з ворагам!» — напісаў Венявіцін.

Адам Дэлімханаў — стрыечны брат і правая рука Кадырава — нядаўна сам трапіў у публічную перапалку з «прыгожынцамі».

Ён назваў Прыгожына «блогерам» і прапанаваў вырашыць пытанні пры сустрэчы — «як мужчына з мужчынам».

Прыгожын у адказ на заклік Дэлімханава «пазначыць час і месца» заявіў, што яго кантакты вядомыя ўсім удзельнікам дыскусіі.

А сузаснавальнік «Вагнера» Дзмітрый Уткін нагадаў «кадыраўцам» пра 1-ю і 2-ю вайну ў Чачні, калі яны ваявалі па розныя бакі. 

Каментары3

  • Ям
    14.06.2023
    Пои всей моей нелюбви к этому урке Пригожину, но закономерно встает вопрос, а откуда у этого обиженного подполковника такая информация?
  • Федзя
    14.06.2023
    Ям, согласен, при всёй нелюбви к пригожину, конфликт уголовника с осло..бами нам на руку:)
  • Freddy
    14.06.2023
    координаты кадыровцев сдают не только росийские ВС, но и росийское ФСБ. давно известно что все структуры ненавидят путинского опричника.   

Цяпер чытаюць

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ45

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

«Караблі ўсяго свету, запускайце свае рухавікі. Няхай нафта цячэ!». Трамп заявіў, што ЗША і Іран заключылі ўгоду12

Расія ўдарыла па Кіева-Пячэрскай лаўры31

Швейцарыя выступіла супраць абмежавання колькасці насельніцтва5

Зборная Германіі разграміла Кюрасаа7

Эпатажны спявак Oliver Tree і яшчэ пяць чалавек загінулі ў Бразіліі пасля сутыкнення верталётаў1

На Беласточчыне прайшоў фестываль беларускай традыцыі Soncahraj ФОТЫ4

Беднасць сапраўды забівае хутчэй. Сацыяльная няроўнасць і дыскрымінацыя прымушаюць наша цела старэць на ўзроўні ДНК1

«Калі Расія пераможа. Адзін са сцэнароў». Пра што гэты бестсэлер?19

Жонка Аляксандра Мілінкевіча расказала пра ягоны стан: памяць захавалася, але з рухальным апаратам вялікія праблемы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ45

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць