Усяго патроху

Скажы па-клінгонску — цябе зразумеюць!

Як высвятляецца, не толькі наш зямляк Еліэзэр Бэн-Егуда, адраджаючы гутарковы іўрыт, размаўляў са сваімі дзеткамі на нежывой мове: амерыканскі доктар філалогіі тры гады звяртаўся да свайго сына выключна на мове, якую можна пачуць адно ў фантастычным серыяле.

Доктар філалогіі Д'арманд Спірс надумаў вывучыць сваіх дзетак мове, якую ён пачуў з вуснаў вымысленых прыхадняў з космасу клінгонцаў, герояў серыялу «Зорны шлях» (Star Trek). Захапіўшыся дзіўнымі рэгістрамі клінгоншчыны, пераглядзеў серыял яшчэ раз, каб запісаць арыгінальныя дыялогі. Потым доктар прабавіў пэўны час, перакладаючы шматлікія сказы з ангельскай на клінгонскую: ён меў намер пачаць выкладаць яе сваім будучым дзецям.

Калі ў Спірса нарадзіўся сын Алек, шчаслівы бацька вырашыў ажыццявіць сваё жаданне і пачаў звяртацца да яго выключна па-клінгонску. Да нешчасця Спірса, яго жонка не мела намераў ўдзельнічаць у філалагічных эксперыментах, а нааварот: прамаўляла да сына выключна па-ангельску.

Негледзячы на перашкоды, спачатку ўсё ішло як маслам памазалі. На першых часах маленькі Алек упраўду пачаў засвойваць мову далёкіх планет. «Калі Алек пачаў адказваць мне па-клінгонску, яго вымаўленне было дасканалым», — кажа пра тый перыяд бацька. Цяжкасці пачаліся пасля таго, калі клінгонская мова не пачала адказваць вымогам месца і часа, паколькі ў ёй бракуе такіх словаў, як «падгузнікі» і «соска». Урэшце д-р Спірс змушаны быў адмовіцца ад свайго амбітнага праекту: сын катэгарычна перастаў рэагаваць на звароты па-клінгонску. Сёння Алеку 13 гадоў і ён да жалю, ані слова не кажа гэтай выдуманай мове.

«Зорны шлях» — серыял, які з 1964 году з поспехам ідзе на экранах свету. Фабула серыялу вельмі простая: у другой палове XXIII стагоддзя касмічны карабель Enterprise пад кіраўніцтвам капітана Джэймса Кірка даследуе новыя сусветы. У кожнай серыі ён сустракаецца з прадстаўніком нейкай іншай цывілізацыі. Серыял некалькі разоў перараблялі, а сёлета выйшаў паўнаметражны фільм. Павучыцца клынгонскай мове можна на тэлеканале AXN-sci-fi, які транслюе серыял «Зорны шлях» у Беларусі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі8

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Сістэмнага адміністратара Беларускай чыгункі і былога спецназаўца асудзілі за палітыку і абвесцілі тэрарыстам4

Іранскія шахеды прыляцелі ў Азербайджан — адзін упаў каля школы, другі выбухнуў на тэрыторыі аэрапорта11

Нявеста адправіла жаніха перад вяселлем на псіхіятрычную экспертызу7

«Пра страту $78 000 я б моцна перажывала». Беларуска своечасова адмовілася ад купляння кватэры3

«Увечары тэлефануе лекар з паліклінікі і распавядае вынікі аналізаў — гэта проста шок!» Беларусы распавялі пра медыцыну ў Літве13

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»10

Праезд у мінскай маршрутцы, што меўся падаражэць да пяці рублёў, будзе каштаваць меней

Выйшаў серыял «Малады Шэрлак» ад Гая Рычы

Мінсувязі распавяло, дзе ў Беларусі паскорыўся інтэрнэт, а дзе прыйдзецца пачакаць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі8

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць