Грамадства

У Гродне судзяць уладальніка этнакрамы «Цудоўня». Артыкул рэдкі

У судзе Ленінскага раёна Гродна судзяць Несцяровіча Андрэя Валер’евіча. Яго звесткі супадаюць з данымі ўладальніка этнакрамы «Цудоўня», як піша Hrodna.life. 

Андрэя Несцяровіча судзяць паводле арт. 295 ч. 2 КК «Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў». Яму пагражае пакаранне ад папраўчых работ да сямі гадоў калоніі.

Гродзенскага бізнэсмена Андрэя Несцяровіча затрымалі 14 красавіка і падвергнулі адміністрацыйнаму арышту на 10 сутак за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў па арт. 19.11 КаАП. Пазней яго арыштавалі на трое сутак у рамках крымінальнай справы. Па якім артыкуле яе завялі, не паведамлялі. Потым ён выйшаў на волю.

Этнакрама «Цудоўня» працуе ў Гродне з 2015 года. Падчас і пасля выбараў 2020 года крама сутыкнулася з рэпрэсіямі: яе штрафавалі і пазбаўлялі памяшкання. Яе ўладальнік вырашыў заставацца ў Беларусі, каб развіваць мясцовую культуру і рамёствы.

Артыкул «Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў» у мінулым таксама некалькі разоў выкарыстоўваўся для пераследу па палітычных прыкметах.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж21

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

Калі насамрэч людзі адкрылі Амерыку? Адказ знайшлі ў старажытнай ДНК3

Вынеслі прысуд вінаватым у смерці ў М'янме беларускі Веры Краўцовай

Пасля 14‑ці гадоў працы ў цэнтры Мінска закрываецца бар «Бяссонніца»

Беларусь на 27‑м месцы ў Еўропе па кошце найдаражэйшай кампаніі ў краіне2

Трамп: ЗША не будуць атакаваць Іран да выбараў

У Мінску ёсць крама, у якой можна цалкам апрануцца нават за 100 рублёў

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж21

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць