Жлобін: следам за мужам за ўдзел у акцыях пратэсту асудзілі жонку
Суд Жлобінскага раёна пакараў яшчэ адну ўдзельніцу паслявыбарчай масавай акцыі пратэсту 2020 года.

Паліну Кіб абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 КК за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле у іх, піша «Вясна».
Паліну затрымалі 14 сакавіка і змясцілі да суда пад варту.
Судовы працэс пачаўся 21 чэрвеня, аднак суддзя Святлана Андрэева з невядомай пакуль прычыны адклала разгляд крымінальнай справы да 14 ліпеня.
Паводле матэрыялаў абвінавачвання, Паліна ўвечары 9 жніўня 2020 года, разам з мужам ды іншымі асобамі «ўзяла актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, спалучаных з наўмыснай перашкодай руху транспарту і нармальнаму функцыянаванню прадпрыемстваў і арганізацый».
Суд прызначыў Паліне Кіб пакаранне ў выглядзе паўтара гадоў хатняй хіміі.
А 10 красавіка 2023 года таксама быў асуджаны яе муж, Дзмітрый Кіб.
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары