Грамадства33

«Брат ператварыўся ў анёла». Сёння Раману Бандарэнку магло споўніцца 34 гады

11 лістапада 2020 года ён выйшаў у свой двор, каб паразмаўляць з невядомымі, што прыехалі зразаць бел-чырвона-белыя стужкі на Плошчы Перамен, і больш дамоў не вярнуўся. Раман быў збіты, звезены ў Цэнтральнае РУУС, а адтуль у бальніцу, дзе на наступны дзень памёр ад шматлікіх траўмаў.

Трагедыя выклікала шок у тысяч людзей, смуткавала ўся краіна. Нягледзячы на шэраг незалежных расследаванняў, у верасні 2021 года Генпракуратура прыпыніла крымінальную справу па факце забойства Бандарэнкі: афіцыйныя органы не змаглі ўстанавіць асобу, датычную да злачынства.

За забойства хлопца так дагэтуль ніхто і не пакараны.

Мемарыял памяці Рамана Бандарэнкі

Стрыечная сястра Рамана Вольга Кучарэнка ў інтэрв'ю «Люстэрку» расказала, як яе дачка перанесла смерць любімага дзядзькі:

«Пра тое, што Рома памёр, яна даведалася ад цёткі Лены (Алена Сяргееўна — мама Рамана Бандарэнкі). Цётка патлумачыла Агаце, што брат ператварыўся ў анёла, і дачцэ стала цікава. У Польшчы мы вельмі шмат падарожнічаем па розных гарадах і, хочаш не хочаш, заходзім у касцёлы. Там ёсць іконы і карціны, прысвечаныя распяццю Хрыста. І ўсё гэта, як мне здаецца, яна пераварвае праз гісторыю роднага чалавека, якога больш няма побач. Яе цікавіць гісторыя Хрыста, што з ім адбывалася, а следам ідуць пытанні пра Рому: «А дзе ён? Ён сустрэўся з Богам?»

«Каб потым не было страшных сноў, стараюся тлумачыць усё як лёгкую, пазітыўную казку. Кажу, што ён стаў анёлам, што ён нас ахоўвае, дапамагае нам», — дадае Вольга.

Каментары3

  • Mst
    01.08.2023
    Podziwiam tego człowieka ,wielkie serce i chciał wolnej Białorusi i sprawiedliwości .szkoda że inni rodacy to tchórze
  • Саўка
    01.08.2023
    Дзякуючы шматлікім раследванням і злівам асобы большасці з забойцаў Рамана Бандарэнкі ўжо вядомыя. Інфармацыі на парадкі болей, чым пра забойствы палітыкаў і журналістаў у 1999-2000. Таму прыцягненне забойцаў да адказнасці - пытанне часу.
  • бабруйчанін
    01.08.2023
    Есць Мара Пасля..Свята Асобы Я Выхожу..
    Як напамін папярєджанне будзь якой уладзе.
    Свята кожнага як Асобы як Беларуса..

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Усе навіны →
Усе навіны

Першая лэдзі ЗША ўпершыню ў гісторыі правядзе пасяджэнне Рады бяспекі ААН3

Праезд у адной з мінскіх маршрутак падаражэе да пяці рублёў

Беларусцы даводзіцца даказваць права пісаць дыпломную працу па-беларуску9

Заблакаваныя акаўнты ChatGPT, звязаныя з расійскім Z-каналам «Рыбар»2

Сем чалавек загінулі пры выбуху ў кавярні ў Казахстане

Пакістан нанёс авіяўдары па вайсковых аб’ектах талібаў у Кабуле

Беларуска набыла стогадовую хату пад Брэстам — і цяпер хаваецца ад мышэй5

Нечаканыя спалучэнні колераў у мужчынскай модзе гэтай вясной2

Буйнога перавозчыка таксі на паўгода выключаюць з Рэестра. Заблакаваныя для працы ўласныя машыны 800 кіроўцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць