Былую палітзняволеную Ірыну Пярцову аштрафавалі па адміністрацыйнай справе
Яна два гады таму праходзіла па справе пудзіла Лукашэнкі.

Ірына, выхавальніца ў дзіцячым садзе, была затрыманая ў канцы верасня 2021 года па крымінальнай справе аб стварэнні экстрэмісцкага фармавання (тэлеграм-чата) і за перформанс на гарадскіх могілках, калі кампанія маладых людзей усталявала на магілу партрэт Лукашэнкі і адкаркавала шампанскае. Яе асудзілі да двух гадоў калоніі, нагадвае «Вясна».
Пасля затрымання ў верасні 2021 года сілавікі забралі ў Ірыны тэлефон. У гэтым чэрвені, калі жанчына ўжо выйшла на волю, яе прызналі вінаватай паводле адміністрацыйнага артыкула 24.23 КаАП.
Быў складзены пратакол праз тое, што ў «УКантакце» знайшлі фотаздымкі падзей жніўня-верасня 2020 года.
У судзе Першамайскага раёна суддзя Наталля Карабліна аштрафавала Пярцову на 1 850 рублёў.
Каментары