Пад суд патрапіў таксіст, які набыў рэчы, забраныя ў абрабаваных іншаземцаў
У Бераставіцкім раёне будуць судзіць 31-гадовага таксіста, які перакупіў у злачынцаў рэчы абрабаваных выхадцаў з Палесціны, ведаючы, што яны скрадзеныя, паведамілі ў прэс-службе Генеральнай пракуратуры.

Вядома, што на выхадцаў з Палесціны ў Беларусі напалі чацвёра жыхароў Бераставіцы. Частку скрадзенай у іншаземцаў маёмасці абвінавачваны таксіст пасля нібыта выкупіў за 2000 беларускіх рублёў з лішкам і перапрадаў.
«Фігуранту інкрымінуюць набыццё, захоўванне і збыт матэрыяльных каштоўнасцяў, здабытых заведама злачынным шляхам (ч. 1 арт. 236 Крымінальнага кодэкса Беларусі). Крымінальная справа накіраваная ў суд», — паведамілі ў прэс-службе Генпракуратуры.
Да суда падазраваны знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах.
Цяпер чытаюць
Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай
Каментары