Грамадства11

Стала вядома, за што асудзілі шумілінскага чыноўніка, якога троліла «Рудабельская паказуха»

Раней паведамлялася пра тое, што ў Шуміліне быў аддадзены пад суд Сяргей Дзмітрыевіч Белагалоў — чыноўнік, які перад тым не мог у тэлефоннай размове растлумачыць блогерцы Вользе Павук, чаму ў ягоным раёне банкрутуюць калгасы. Было вядома толькі, што судзілі яго за службовую нядбайнасць, а цяпер праясніліся і дэталі суда.

Выявілася, што колішняму кіраўніку спраў Шумілінскага райвыканкама паставілі ў віну тое, што адна жанчына ў будынку, які належыць райвыканкаму, правалілася ў падвал і загінула.

Напярэдадні Новага года жанчына ўпала ў тэхнічную адтуліну будынка, які знаходзіўся на балансе выканкама пасля перадачы ад ліквідаванага райспажыўтаварыства. Падвал быў глыбінёй 175 см, а рост самой жанчыны складаў 171 см.

Паколькі падвал быў часткова затоплены ледзяной вадой, а жанчына пры падзенні атрымала пераломы чатырох рабрын і іншыя множныя раны, то яна не змагла самастойна адтуль выбрацца і ўрэшце памерла.

Як аказалася, у будынак можна было лёгка патрапіць, а тэхнічная адтуліна была проста накрытая бляхай.

У выніку ўжо былому чыноўніку вынеслі прысуд у 3 гады «хатняй хіміі» з забаронай на 3 гады займаць кіраўнічыя пасады. Акрамя таго, ён мае сплаціць 1200 рублёў аплаты выдаткаў. З райвыканкама ж на карысць дачкі загінулай спаганяюць кампенсацыю маральнай шкоды ў 40 тыс. рублёў.

Каментары1

  • даведка
    30.08.2023
    За сумму, назначенную судом, в качестве компенсации морального вреда её семья сможет выкупить подвал у РИК.

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі9

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр грэка-каталіцкі святар Ігар Кандрацьеў. Падчас пратэстаў у Брэсце ён патрабаваў ад уладаў выпусціць вязняў2

Цім Кук развітаўся з пасадай генеральнага дырэктара Apple пасля 15 гадоў кіраўніцтва

Маладога юрыста Міраслава Бандарэнку асудзілі за палітыку і аб’явілі «тэрарыстам»2

21‑гадовага хлопца, якога шукалі ў Дзяржынскім раёне, знайшлі мёртвым

У Румыніі, Эстоніі і Латвіі абвяшчалі паветраную трывогу і падымалі знішчальнікі НАТА праз беспілотнікі

На МКАД 22‑гадовы кіроўца BMW збіў асвятляльную мачту4

«Не ведаю, дзе ён жыве і што есць». У беларускай мадэлі ў Канадзе муж забраў сына19

«Колькі за рэкламу заплацілі?» Юнак з мадэльнай знешнасцю робіць топавыя тыктокі з працы на заводзе ліфтоў5

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі9

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць