Усяго патроху

Старую вуліцу можна ўбачыць каля «шагалаўскай» сінагогі. У Віцебску з'явіўся новы стрыт-арт ФОТАФАКТ

Чорна-белы малюнак з'явіўся на сцяне будынка каля нядаўна адноўленай Вялікай Любавіцкай сінагогі ў Віцебску. Ёсць версія, што менавіта гэтую сінагогу наведвала сям'я Марка Шагала, бо яна была найбліжэйшай ад дома бацькоў мастака.

Малюнак Юрыя Дубоўскага. Фота:vitebsk.biz

Цяпер у доме месціцца Музей Марка Шагала. Гадоў 15 таму гучалі прапановы, каб зрабіць цэлы «шагалаўскі квартал», узнавіўшы гістарычную забудову. Але ўвасабленню амбітнай ідэі перашкодзіла адсутнасць сродкаў. Цяпер віцебскую вуліцу так, як яна выглядала ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя, можна ўбачыць на малюнку Юрыя Дубоўскага.

Фота: vitebsk.biz

Паводле мастака, прапанова размаляваць глухую сцяну суседняга будынка паступіла яму падчас адкрыцця сінагогі. Над малюнкам ён працаваў 6 дзён.

Фота: vitebsk.biz

Гэта не першы аб'ект стрыт-арту, які Юрый Дубоўскі (вядомы пад псеўданімам Белы слон) стварыў у Віцебску. Самыя вядомыя з іх — «Бетховен» на будынку віцебскай філармоніі, «Bubble-fish» на сцяне падстанцыі на вуліцы Суворава, таксама мастак распісаў цытатамі з вершаў і лістоў Марка Шагала жылыя дамы на вуліцы, якая носіць імя мастака. 

Каментары

Цяпер чытаюць

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя2

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Юрый Хашчавацкі10

Таксіста-мігранта, які ўдарыў беларуску, знайшлі10

Лукашэнка: Калі не хочаце ўзбекаў, трэба «ўпірацца і працаваць»16

Дырэктар мінскай СТА прадаў як свой аўтамабіль кліента

Развітанне са Святланай Курс адбудзецца ў нядзелю

Падлеткаў, якія вучацца ў Польшчы, пачалі выклікаць на размовы ў КДБ8

Мельнікава ездзіла ў Беларусь яшчэ ў 2022 годзе21

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску85

У Падмаскоўі разбіўся вайсковы самалёт5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя2

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць